Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 14 лістапада: асудзілі эканамістку са Жлобіна, імаверна, у «справе Гаюна»


Тацяна Лук'янцава
Тацяна Лук'янцава

У Беларусі працягваецца палітычна матываваны перасьлед. Асабліва даймаюць удзельнікаў пратэстаў 2020 году і салідарных з Украінай.

Жлобінскую эканамістку Тацяну Лук’янцаву асудзілі ў кастрычніку 2025 году паводле двух артыкулаў — «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК) і «ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК). Ёй прысудзілі «хатнюю хімію» і дадалі ў «сьпіс экстрэмістаў», даведалася «Наша ніва».

Лук’янцавай 39 гадоў. Яна са Жлобіна. Вучылася на эканамістку ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, які скончыла ў 2011-м. Апошнім часам жыла ў Прылуках — аграгарадку пад Менскам.

Працавала эканамісткай у МТС і іншых кампаніях. Апошняе вядомае месца яе працы — кіраўнічая кампанія «Беларускай цэмэнтнай кампаніі».

Сутнасьць абвінавачаньняў невядомая, але, хутчэй за ўсё, затрыманьне дзяўчыны было зьвязана са «справай Гаюна», мяркуе выданьне. Падобна, што да суду яна была ў СІЗА.

Невядома, які менавіта тэрмін прысуджаны жанчыне.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG