Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія войскі зноў атакавалі Кіеў ракетамі і дронамі, ёсьць ахвяры і разбурэньні. ФОТА

абноўлена

Адзін з дамоў, дзе ў выніку расейскага абстрэлу пачаўся пажар
Адзін з дамоў, дзе ў выніку расейскага абстрэлу пачаўся пажар

Расейскія войскі атакавалі Кіеў і Кіеўскую вобласьць.

У Кіеве ў выніку начной атакі расейцаў бесьпілётнікамі загінуў адзін чалавек, паведаміла ўкраінская служба Свабода са спасылкай на кіраўніка Кіеўскай гарадзкой вайсковай адміністрацыі Цімура Ткачэнку.

Чыноўнік паведаміў, што праз расейскі абстрэл па ўсім Кіеве, практычна ў кожным раёне, пацярпелі шматлікія шматпавярховыя будынкі. У прыватнасьці, пажары ў жылых дамах у Падольскім, Саламянскім, Сьвятошынскім, Дзясьнянскім, Абалонскім раёнах. Таксама гарэў адміністрацыйны будынак у Шаўчэнкаўскім раёне.

Пазьней мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко паведаміў, што загінулі тры чалавекі.

Выбух дрона ў Кіеве, 14 лістапада 2025
Выбух дрона ў Кіеве, 14 лістапада 2025

Колькасьць параненых павялічылася ў параўнаньні зь першай лічбай, цяпер яна складае 25 чалавек, у тым ліку пацярпелі дзесяцігадовае дзіця і цяжарная жанчына. Колькасьць ахвяраў можа быць не канчатковай.

У Галасееўскім раёне абломкі бесьпілётніка ўпалі на тэрыторыю лякарні.

Падчас расейскага нападу на Кіеў, 14 лістапада 2025
Падчас расейскага нападу на Кіеў, 14 лістапада 2025

У бомбасховішчах правялі ноч і беларускія ўдзельнікі другога этапу IV Форуму Астроскіх, якія прыбылі ў Кіеў. Пра гэта агенцтву Позірк паведаміў дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Людзі ў Кіеве падчас расейскага паветранага нападу. 14 лістапада 2025
Людзі ў Кіеве падчас расейскага паветранага нападу. 14 лістапада 2025

Абстраляла Расея ня толькі саму сталіцу Ўкраіны, але й Кіеўскую вобласьць. Наступствы абстрэлу зазналі як мінімум пяць раёнаў. Пацярпелі прыватныя дамы, склады, вытворчыя памяшканьні і аўтамабілі.

Параненыя шэсьць чалавек.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG