Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Руіны найстарэйшай драўлянай царквы абяцаюць перавезьці з-пад Ваўкавыску ў скансэн пад Менскам


Частка драўлянай царквы ў вёсцы Калантаі. Яе пабудавалі ў 1642 годзе
Частка драўлянай царквы ў вёсцы Калантаі. Яе пабудавалі ў 1642 годзе

Беларус накіраваў у Ваўкавыскі райвыканкам электронны зварот аб захаваньні руінаў драўлянай царквы ў вёсцы Калантаі.

Як паведаміла выданьне Hrodna.life, гэтая царква —найстарэйшая драўляная пабудова Беларусі з дакумэнтальна пацьверджаным узростам.

У адказе, разьмешчаным у Telegram-канале «Спадчына», адзначаецца, што супрацоўнікі аддзелу культуры райвыканкаму выехалі і сфатаграфавалі царкву, правялі перамовы з Натальляй Пачобут, загадчыцай аддзелу захаваньня і выкарыстаньня археалягічнай спадчыны Інстытуту гісторыі НАН Беларусі. Яна дасьледавала гэтага аб’екту.

Папярэдне вызначылі, што рэшткі царквы знаходзяцца ў непрымальным стане. Аб’ект патрабуе дадатковага прафэсійнага абсьледаваньня і высновы аб магчымасьці захаваньня і кансэрвацыі. Таму разглядаюць варыянт пераносу рэшткаў царквы у Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо пад Менскам.

«Галоўнае, каб не перашкодзіў сумна вядомы „генэральны плян музэю“, празь які ён адмаўляецца прымаць хоць якія новыя аб’екты, фактычна падпісваючы ім сьмяротны прысуд, як было з сядзібай у вёсцы Двор-Гомель пад Полацкам», — пракамэнтавалі адказ уладаў у Telegram-канале «Спадчына».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG