Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп прыгразіў увесьці войскі ў Нігерыю, калі там ня спыняцца забойствы хрысьціян


Дональд Трамп, архіўнае фота
Дональд Трамп, архіўнае фота

Сёлета толькі за сем месяцаў у Нігерыі забілі больш за 7 тысяч хрысьціянаў.

Злучаныя Штаты могуць спыніць усялякую дапамогу Нігерыі і правесьці вайсковую апэрацыю супраць ісламскіх баевікоў на ейнай тэрыторыі, калі тамтэйшыя ўлады і надалей будуць дапускаць напады на хрысьціянаў. Пра гэта прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп напісаў на сваёй старонцы ў Truth Social.

«Калі ўрад Нігерыі будзе надалей дазваляць забойства хрысьціянаў, ЗША неадкладна спыняць усю дапамогу і падтрымку Нігерыі і могуць з высокай верагоднасьцю ўвайсьці ў гэтую зганьбаваную цяпер краіну са зброяй, каб цалкам зьнішчыць ісламскіх тэрарыстаў, якія ўчыняюць гэтыя жудасныя злачынствы.

Я гэтым самым даю інструкцыі нашаму Дэпартамэнту вайны* падрыхтавацца да магчымых дзеяньняў. Калі мы нападзём, гэта будзе хутка, жорстка і з асалодай, гэтаксама, як бандыты-тэрарысты атакуюць нашых шаноўных хрысьціян!

Папярэджаньне: ураду Нігерыі лепш было б дзейнічаць хутка!» — напісаў Трамп.

Паводле зьвестак Эўрапарлямэнту, з 2019 да 2023 году амаль 17 тысячаў хрысьціян былі наўмысна забітыя. Сёлета толькі за сем месяцаў загінулі больш за 7 тысяч хрысьціянаў.

*Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у верасьні 2025 году падпісаў выканаўчы загад, які дае Міністэрству абароны другасную назву — Міністэрства вайны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG