Дата дня
30 кастрычніка 1937 году НКВД расстраляў больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.
Гэты дзень у гісторыі
1579 — адкрылі Віленскі ўнівэрсытэт
1853 — адбылася бэатыфікацыя Андрэя Баболі
1888 — атрыманы першы патэнт на кулькавую асадку
1905 — расейскі імпэратар Мікалай II падпісаў маніфэст «Аб удасканаленьні дзяржаўнага парадку»
1919 — у газэце «Беларусь» апублікаваны верш КраўцовагаМакара «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» («Ваяцкі марш»); пакладзены на музыку, ён стаў гімнам БНР
1921 — афіцыйна адкрыўся Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. На той час ён меў два факультэты — мэдычны і грамадзкіх навук
1988 — у Менску ля Ўсходніх могілак і Курапатаў прайшлі шматтысячнае шэсьце і мітынг-рэквіем памяці ахвяраў сталінізму, арганізаваныя «Тутэйшымі» і «Талакой». Камуністычныя ўлады сілай разагналі акцыю
З таго часу штогод да 2020 году на Дзяды беларускія палітыкі ладзілі шэсьце і мітынг у Курапатах
1994 — Папа Рымскі Ян Павал II высьвяціў у кардыналы Казімера Сьвёнтака
У гэты дзень нарадзіліся
1728 — Марцін Пачобут-Адляніцкі, беларускі астраном
1871 — Поль Валеры, францускі пісьменьнік
1883 — Янка Семашкевіч, каталіцкі сьвятар, пісьменьнік
1890 — Міхаіл Урбановіч, культурны дзеяч, пэдагог, каталіцкі сьвятар у ЗША
1905 — Андрэй Бембель, беларускі скульптар, народны мастак Беларусі
1885 — Эзра Паўнд, амэрыканскі паэт
1936 — Генадзь Цыхун, беларускі мовазнаўца
У памяці
1936 — Фэрдынанд Рушчыц, беларуска-польскі мастак
1937 — Тодар Кляшторны, беларускі паэт. Расстраляны НКВД
1937 — Янка Нёманскі, беларускі пісьменьнік. Расстраляны НКВД
1937 — Юлі Таўбін, беларускі паэт. Расстраляны НКВД