Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Zoom, Slack, Snapchat і іншыя праграмы зазналі вялікі збой. Назвалі прычыну


Лягатып AWS
Лягатып AWS

На Amazon Web Services (AWS) разьмяшчаюцца некалькі самых папулярных вэб-плятформаў, «значны ўзровень памылак» парушае іхную працу онлайн.

Вядомыя праграмы зь мільёнамі карыстальнікаў Slack, Zoom, Wordle не працуюць. Amazon Web Services (AWS) — сэрвэрная плятформа, на якой знаходзяцца сотні самых папулярных у сеціве праграмаў, службаў і гульняў, і справаздачы на афіцыйнай старонцы стану сэрвісаў AWS пацьвярджаюць «рост ўзроўню памылак», які прывёў да збою ладнай часткі інтэрнэт-праграмаў.

Такія панэлі кіраваньня, як Downdetector, усё яшчэ паказваюць гэтую навіну, але аднаўленьне магчымае.

Тым ня менш колькасьць скаргаў паказвае, наколькі ўразьлівыя некаторыя з праграмаў — сусьветных фаварытаў, бо яны залежаць ад вэб-сэрвэраў Amazon.

Нават такія праграмы, як Snapchat, і вядомыя відэагульні накшталт Fortnite завісьлі, калі AWS займеў цяжкасьці. Вылецела і плятформа Palworld.

Гіганцкая плятформа сацыяльных сетак Reddit таксама выкарыстоўвае AWS, таму звычайныя пошукавыя запыты «чаму reddit не працуе» могуць выклікаць памылкі і падобныя «мёртвыя» старонкі.

Як піша Windowscentral.com, інжынэры Amazon «актыўна працуюць як над разьвязаньнем праблемы, так і дзеля зразуменьня яе першапрычыны», таму гэтыя прастоі, верагодна, скончацца за пару гадзін, прынамсі, як паказваюць ранейшыя выпадкі з памылкамі AWS.

«Мы бачым значныя прыкметы аднаўленьня. Большасьць запытаў цяпер павінны быць пасьпяховымі. Мы працягваем працаваць з чарадою запытаў. І будзем надалей даваць дадатковую інфармацыю», — апавясьціла карыстальнікаў панэль кіраваньня AWS.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG