Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы пры выезьдзе ў Расею застануцца без інтэрнэту і SMS


Acquaintance cell phone
Acquaintance cell phone

Усе беларускія апэратары — А1, МТС і life:) — паведамілі сёньня, што ў Расеі ўвялі прымусовую 24-гадзінную блякіроўку мабільнага інтэрнэту і SMS у роўмінгу.

З 6 кастрычніка на патрабаваньне дзяржаўных органаў Расеі і ўведзеных там абмежаваньняў, расейскія мабільныя апэратары пачалі блякаваць на 24 гадзіны ўсе замежныя SIM-карткі, якія рэгіструюцца ў іхных сетках.

Забарона тычыцца паслугаў перадачы дадзеных — то бок інтэрнэту і SMS. Галасавыя званкі павінны працаваць.

Праз 24 гадзіны блякаваньне здымаецца. Але калі SIM-картка будзе неактыўнай цягам трох дзён, яе зноў заблякуюць на содні.

Беларускі апэратар А1 падкрэсьліў, што ня быў загадзя праінфармаваны пра гэтыя зьмены і параіў абанэнтам па магчымасьці выкарыстоўваць Wi-Fi-сеткі для выхаду ў інтэрнэт.

Аднак расейскі тэлеграм-канал Mobile-Review.com паведаміў, што магчымыя праблемы з аўтарызацыяй у Wi-Fi, зьвязаныя з блякаваньнем аўтаматычных тэлефонных званкоў (робатаў), якія выкарыстоўваюцца ў Расеі для аўтарызацыі і падключэньня да гарадзкіх і гасьцінічных Wi-Fi-сетак.

Пра ідэю ўвесьці «пэрыяд ахалоджаньня» для замежных SIM-картак заявіў сёлета ў жніўні міністар лічбавага разьвіцьця, сувязі і масавых камунікацый Расеі Максут Шадаеў. Ён адзначыў, што гэта трэба, «каб змагацца зь сім-картамі, якія знаходзяцца ў дронах», — пісаў Interfax.ru.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG