Арганізатары піўнога «Актобэрфэсту» атрымалі паведамленьне пра закладзеную выбухоўку. Яе шукае паліцыя. Фэст прыпынены. Ранкам 1 кастрычніка выбух адбыўся ў іншым раёне сталіцы Баварыі, піша Deutsche Welle.
На поўначы Мюнхэну ранкам 1 кастрычніка загарэўся дом, гэта здарылася пасьля стрэлаў ці выбуху ў ім.
Пасьля пажару ў доме знайшлі цела. Паліцыя падазрае, што адбылася сварка на сямейнай глебе. У доме знойдзеныя выбуховыя рэчывы.
Бурмістар Мюнхэну Дытэр Райтэр паведаміў, што пагроза выбуху на «Актобэрфэсьце» ідзе ад той самай асобы, якую падазраюць у выбуху на поўначы гораду. Менавіта таму два эпізоды зьвязаныя.
Улады пакуль не гавораць, ці адновіцца знакаміты піўны фэст.
Форум