Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лёндане затрымалі каля 900 прапалестынскіх актывістаў

Паліцыя затрымлівае аднаго з удзельнікаў прапалестынскай акцыі ў Лёндане
Паліцыя затрымлівае аднаго з удзельнікаў прапалестынскай акцыі ў Лёндане

Урад заклікаў людзей спыніць дэманстрацыі ў падтрымку забароненай законам групоўкі.

Брытанская паліцыя паведаміла, што на пратэсьце ў Лёндане ў падтрымку групоўкі «Палестынскае дзеяньне» правяла масавыя арышты, піша Reuters.

У ліпені Вялікая Брытанія забараніла «Палестынскае дзеяньне» ў адпаведнасьці з антытэрарыстычным заканадаўствам пасьля таго, як некаторыя з удзельнікаў ініцыятывы ўварваліся на базу Каралеўскіх ВПС і пашкодзілі вайсковыя самалёты.

Гэта адбылося пасьля актаў вандалізму і інцыдэнтаў, накіраваных супраць абаронных кампаній у Вялікай Брытаніі, зьвязаных з Ізраілем. Групоўка абвінавачвае ўрад прэм’ер-міністра Кіра Стармэра ў саўдзеле ў тым, што яна называе «ізраільскімі ваеннымі злачынствамі ў Газе».

З таго часу на дэманстрацыях у падтрымку прапалестынскай ініцыятывы былі арыштаваныя яе сотні прыхільнікаў, многія зь якіх старэйшыя за 60 гадоў. Лёнданская паліцыя паведаміла, што 890 чалавек затрыманыя пасьля пратэсту каля парлямэнту ў цэнтры Лёндану ў суботу.

Гэта найбольшая колькасьць затрыманьняў у час адной акцыі пратэсту.

Зь іх 857 затрыманыя за падтрымку забароненай групы, а 17 за напады на супрацоўнікаў паліцыі. Пасьля сэрыі атак на сваіх супрацоўнікаў паліцыя заявіла, што пратэст перарос у гвалт.

Забарона, накладзеная на арганізацыю «Палестынскае дзеяньне», ставіць групоўку ў адзін шэраг з «Аль-Каідай» і «Ісламскай дзяржавай», што ставіць падтрымку арганізацыі або прыналежнасьць да яе злачынствам, якое караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін да 14 гадоў.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG