Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У школы прыслалі лісты ад імя міністра ўнутраных спраў, што расейскія вайскоўцы гвалцяць непаўналетніх. Пачалі крымінальную справу


Скрыншот зь відэа МУС
Скрыншот зь відэа МУС

3 верасьня некаторыя беларускія школы атрымалі лісты нібыта ад імя міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова. Там сьцьвярджалася, што расейскія вайскоўцы робяць злачынствы супраць непаўналетніх.

МУС у сваім у Тэлеграм-канале зрабіў заяву, што гэтыя паведамленьні «накіраваны на дыскрэдытацыю органаў улады і стварэньне панікі ў грамадзтве».

«Выпадкаў сэксуальнага гвалту і эксплюатацыі дзяцей з боку вайскоўцаў не зафіксавана! Давярайце толькі праверанай інфармацыі з афіцыйных крыніц».

Увечары ў канале МУС паведамілі, што ў сувязі зь лістамі распачалі крымінальную справу за паклёп.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG