Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Парку высокіх тэхналёгій — цалкам новае кіраўніцтва


Парку высокіх тэхналёгій у Менску. Архіўнае фота
Парку высокіх тэхналёгій у Менску. Архіўнае фота

Да ранейшых зьмяненьняў дадалося яшчэ адно, на пазыцыю намесьніка начальніка.

Віталь Тульвінскі, які шмат гадоў працаваў начальнікам кіраўніцтва аналітычнай працы і лічбавай трансфармацыі Дзяржаўнага камітэту маёмасьці, стаў намесьнікам начальніка Парку высокіх тэхналёгій (ПВТ). Такім чынам, можна сьцьвярджаць, што кіраўніцтва ПВТ цалкам абнавілася за апошнія месяцы.

У канцы траўня IT-парк узначаліла намесьніца міністра сувязі і інфарматызацыі Ганна Рабава. Пасьля прызначэньня новая кіраўніца ПВТ паведаміла, што пасьля выезду шэрагу ІТ-кампаніяў зь Беларусі іх замянілі ўжо беларускія кампаніі і адмыслоўцы. Паводле яе, у ПВТ было 1026 рэзыдэнтаў, а экспартная выручка захоўвалася на ўзроўні 2 мільярдаў даляраў.

Неўзабаве першым намесьнікам начальніцы ПВТ стаў Дзьмітры Калечыц, які раней быў намесьнікам старшыні Нацыянальнага банку, піша OfficeLife.

Пры гэтым кіраўнічыя пасады захоўвалі старажылы ПВТ Іван Жызьнеўскі і Аляксандар Марцінкевіч. Цяпер іх прозьвішчаў няма ў разьдзеле «Кіраўніцтва» на сайце парку.

Паводле зьвестак праваабаронцаў, каля сотні беларускіх ІТ-работнікаў засуджаныя ў крымінальных справах. Тэрміны розныя — ад пары гадоў папраўчых работ за нібыта хуліганства і ўдзел у пратэстах да 10–12 гадоў за ахвяраваньні і падтрымку «экстрэмісцкай дзейнасьці».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG