Ім удалося атрымаць файлы электроннай перапіскі кампаніі Tetraedr і яе ўнутраныя справаздачы: зь іх вынікае, што Tetraedr прадаў Баку абсталяваньне і паслугі, якія дазволілі Азэрбайджану мадэрнізаваць свае сыстэмы СПА, піша Настоящее время.
Раней выданьне Politico пісала са спасылкай на ўцечку дыпляматычных і ваенных дакумэнтаў беларускага боку, што ваенная дапамога Азэрбайджану з боку Менска ў канфлікце ў Карабаху ўключала ў сябе мадэрнізацыю старога артылерыйскага ўзбраеньня, а таксама пастаўку новага абсталяваньня, якое выкарыстоўваецца для радыёэлектроннай барацьбы і бесьпілётнікаў. Аднак, што гэта было за абсталяваньне, не паведамлялася.
Згодна з карпаратыўнымі дакумэнтамі, Tetraedr заключыў ня менш як 16 кантрактаў з азэрбайджанскім войскам. У іх ліку два кантракты на агульную суму больш як $13 млн на рамонт, абслугоўваньне і падтрымку сыстэм «Пячора-2ТМ». Яны былі падпісаныя неўзабаве пасьля візыту міністра абароны Азербайджане Закіра Гасанава ў Менск у кастрычніку 2017 года.
У адной з унутраных справаздач Tetraedr гаворыцца, што набытая Азербайджанам сістэма СПА «актыўна выкарыстоўвалася» для зьнішчэньня армянскіх бесьпілётнікаў падчас шасьцітыднёвага карабахскага канфлікту ў 2023 годзе. У справаздачы таксама пазначана, што зэнітна-ракетныя комплексы «Пячора-2ТМ» гэтай кампаніі зьбілі 11 бесьпілётных лятальных апаратаў.
Інфармацыя аб выкарыстаньні беларускай зброі адчувальная для Армэніі, паколькі Беларусь фармальна зьяўляецца яе саюзьнікам: абедзьве краіны былі чальцамі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ), якую ўзначальвае Расея. Аднак у лютым 2024 года, якраз пасьля вайны ў Карабаху, Пашыньян заявіў аб замарозцы ўдзелу Армэніі ў працы АДКБ, растлумачыўшы, што арганізацыя «стварае пагрозы бясьпецы Армэніі, яе далейшаму існаваньню, сувэрэнітэту і дзяржаўнасьці». Летам 2025 года Пашыньян пацвердзіў, што лічыць больш верагодным выхад краіны з АДКБ, чым разблякіроўку ўдзелу ў ёй.
Тэрытарыяльная спрэчка паміж Армэніяй і Азэрбайджанам наконт Нагорнага Карабаха доўжылася з канца 1980-х гадоў. Краіны вялі празь яго дзьве буйныя войны. 19 верасьня 2023 года Азэрбайджан пачаў новую «антытэрарыстычную апэрацыю» ў раёнах Карабаха, населеных этнічнымі армянамі: яна хутка скончылася капітуляцыяй уладаў самаабвешчанай рэспублікі.
Форум