Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЗС Расеі адрэагавалі на плян перамоваў з Украінай пры ўдзеле ЗША


Сяргей Лаўроў
Сяргей Лаўроў

Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў 19 жніўня заявіў, што ўсе кантакты з удзелам першых асобаў наконт Украіны трэба «старанна рыхтаваць».

Пра гэта ён сказаў у інтэрвію тэлеканалу «Россия 24», перадае ТАСС.

«Мы не адмаўляемся ні ад якіх формаў працы — ні ад двухбаковых, ні ад трохбаковых, прэзыдэнт [Расеі] пра гэта неаднаразова казаў. Галоўнае, каб <…> любыя фарматы ўключаліся не дзеля таго, каб раніцой нехта напісаў у газэтах, ці ўвечары паказаў па тэлевізары, ці потым пляткарыў у сацыяльных сетках, а дзеля таго, каб паступова, пачынаючы з экспэртнага ўзроўню і далей, праходзячы ўсе неабходныя ступені, рыхтаваць саміты. Вось такі сур’ёзны падыход мы будзем падтрымліваць», — сказаў Сяргей Лаўроў.

Таксама расейскі міністар адзначыў, што сустрэча Трампа і Пуціна, якая адбылася ў Анкарыджы на Алясцы 15 жніўня, паказала, што Злучаныя Штаты хочуць доўгага і трывалага міру.

Напярэдадні ў Белым доме ў Вашынгтоне адбыліся шматгадзінныя перамовы паміж лідэрамі ЗША, Украіны, Вялікай Брытаніі, Францыі, Нямеччыны, Італіі, Фінляндыі, NATO і Эўрапейскай камісіі аб дасягненьні міру ва Ўкраіне. Прэзыдэнт ЗША Трамп патэлефанаваў расейскаму кіраўніку Пуціну.

Дональд Трамп заявіў, што бачыць магчымасьць дасягненьня міру і сказаў, што і Пуцін хоча, каб вайна скончылася. Амэрыканскі прэзыдэнт пацьвердзіў, што ЗША гатовыя даць Украіне «добрую абарону і гарантыі», але ў NATO Ўкраіна ня ўвойдзе. Ён адзначыў, што мір павінен быць ня толькі справядлівым, але і доўгатэрміновым. Прычым для падпісаньня мірнай дамовы не канечне папярэдне спыняць агонь, дадаў Трамп.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG