Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Здарыўся выцек пэрсанальных зьвестак 109 тысяч кліентаў будаўнічых крамаў Mile


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пра маштабны выцек інфармацыі аб кліентах ТАА «Астомбуд» (сетка будаўнічых крамаў Mile) паведаміў Нацыянальны цэнтар абароны пэрсанальных зьвестак (НЦАПЗ).

Сказана, што выцек здарыўся ў «выніку несанкцыянаванага доступу да інфармацыйнай сыстэмы» гандлёвай сеткі.

Таксама паведамляюць, што «выцек закрануў больш за 109 тысяч суб’ектаў пэрсанальных зьвестак».

НЦАПЗ удакладніў, што староньнія асобы маглі атрымаць наступныя зьвесткі: прозьвішча, імя, імя па бацьку кліента, ідэнтыфікатар (ID), адрас электроннай пошты, нумар тэлефону, нумар карты праграмы ляяльнасьці, даты рэгістрацыі/дэактывацыі.

«Апэратар апэратыўна заблякаваў доступ да ўразьлівага модулю. Праводзіцца праверка», — гаворыцца ў паведамленьні.

«Астомбуд» «абавязваецца інфармаваць усіх асобаў, закранутых выцекам», адзначае НЦАПЗ. Ён заклікаў кліентаў Mile «праяўляць асьцярожнасьць і быць уважлівымі ў выпадку паступленьня званкоў зь незнаёмых нумароў».

«Не паведамляйце незнаёмцам канфідэнцыйных зьвестак пра сябе. Не спампоўвайце на іх просьбу аплікацыяў, а таксама не адкрывайце спасылак і ўкладаньняў, накіраваных праз электронную пошту», — заявілі ў цэнтры.

ТАА «Астомбуд» заснаванае ў 2003 годзе. Асноўны від дзейнасьці кампаніі — гандаль гуртам і ўраздроб будаўнічымі і аздабленчымі матэрыяламі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG