Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі ў галоўнага рэдактара і ў офісе Telegram-каналу Baza адбыліся ператрусы


Расейская паліцыя. Ілюстрацыйнае фота
Расейская паліцыя. Ілюстрацыйнае фота

Паліцыянты зь ператрусам прыйшлі ў офіс Telegram-каналу Baza і ў кватэру галоўнага рэдактара Глеба Трыфанава.

Як паведаміла Расейская служба Радыё Свабода з спасылкай на рэадкцыю каналу, ні галоўны рэдактар, ні супарцоўнікі выданьня, якія знаходзіліся ў офісе, не выходзяць на сувязь.

Суседзі Трыфанава паведамілі, што яго павезьлі ў невядомым кірунку.

Пакуль незразумелыя прычыны, празь якія праводзяцца вобшукі.

У Сьледчым камітэце Расеі паведамілі, што завялі крымінальную справу аб перавышэньні службовых паўнамоцтваў супрацоўнікамі паліцыі. Паводле вэрсіі сьледзтва, паліцыянты перадавалі інфармацыю, якую потым «публкіавалі на адным з каналаў мэсэнджэра Telegram».

У межах гэтай справы адбыліся вобшукі ў Маскве, Краснадарскім і Краснаярскім краях, а таксама ў Белгарадзкай вобласьці. Ці зьвязаны ператрус у офісе Baza з гэтай справай, пакуль невядома.

Baza — расейскае інтэрнэт-выданьне, заснаванае ў 2019 годзе. Гэтае выданьне першым апублікавала матэрыялы аб стральбе на Лубянцы ў сьнежні 2019 году, калі тры чалавекі загінулі і пяць атрымалі раненьні, і фота, зробленыя паліцыянтамі ў справе журналіста Івана Галунова наконт спробаў збыту наркотыкаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG