Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі супраць былога вядоўцы «Настоящего времени» Цімура Алеўскага пачалі крымінальную справу


Цімур Алеўскі
Цімур Алеўскі

Справу завялі паводле артыкулу аб удзеле ў «непажаданай» арганізацыі.

Справа ў дачыненьні Цімура Алеўскага, які пасьля працы ў «Настоящем времени» стаў шэф-рэдактарам у Thе Insider, была заведзеная ў Расеі пасьля пракурорскай праверкі, паведаміла пракуратура Масквы.

Згодна з расейскіх наглядных органамі, пасьля прыцягненьня да адказнасьці па адміністрацыйным артыкуле аб удзеле ў «непажаданай» арганізацыі Алеўскі працягнуў працаваць у The Insider.

«Так, з дапамогай канала на відэахостынгу Алеўскі прыняў удзел у публікацыі трох відэазапісаў, зьмест якіх накіраваны на прасоўваньне антырасейскай рыторыкі, фармаваньне нэгатыўнай грамадзкай думкі аб унутранай і вонкавай палітыцы Расейскай Фэдэрацыі, а таксама дыскрэдытацыю органаў дзяржаўнай улады», — гаворыцца ў публікацыі.

У ліпені 2024 году Цімур Алеўскі быў аштрафаваны на 10 тысяч расейскіх рублёў (крыху больш за 110 эўра) за супрацу зь «непажаданым» у Расеі выданьнем The Insider.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG