Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Служба занятасьці Літвы: беларусаў на рынку працы стала менш, украінцаў і ўзбэкаў — больш, ёсьць і пакістанцы


Вільня. Ілюстрацыйнае фота
Вільня. Ілюстрацыйнае фота

З пачатку году ў Літву на працу з трэціх краін прыехалі 32 тысячы замежнікаў (на 11 % меней у параўнаньні зь мінулым годам), і 6,8 тысяч грамадзян з краін Эўразьвязу (на 33,3 % больш).

У той жа час, як адзначаецца ў паведамленьні Службы занятасьці Літвы, за год колькасьць замежных працаўнікоў у краіне павялічылася га 8,7 % да 150,3 тысячы грамадзян трэціх краін, і на 27 % да 15,5 тысячы грамадзян краін Эўразьвязу.

За год колькасьць беларусаў скарацілася на 2,7% да 47,2 тысячы, кіргізаў – на 5,3% да 5,4 тысяч. У той жа час колькасьць украінцаў павялічылася на 8,4% до 49,1 тысячы, узбэкаў – на 32% до 9,9 тысячы і індыйцаў – на 43,9% да 5,9 тысячы.

«Мы зафіксавалі рост працаўладкаваньня грамадзян Пакістану – прыехала ажно 740 чалавек (павелічэньне на 89 %) і Філіпін – 540 (244 %), асабліва ў вялікіх гарадах нашай краіны», – сказала начальніца аддзелу маніторынгу і аналізу Службы занятасьці Літвы Юргіта Зембліце.

Паводле яе, філіпінцы працуюць пераважна будаўнікамі, зваршчыкамі, электрыкамі, мясьнікамі, перапрацоўшчыкамі рыбы, а пакістанцы – кіроўцамі цяжкага транспарту, кухарамі, прыбіральшчыкамі, бэтоншчыкамі.

Аднак, як вынікае з паведамленьня, найбольшымі супольнасьцямі грамадзян трэціх краін на рынку працы па-ранейшаму застаюцца ўкраінцы (49 тысяч), беларусы (47 тысяч), узбэкі (9,9 тысячы), таджыкі (6,6 тысячы) і індыйцы (5,9 тысячы).

Сярод тых, хто мае грамадзянства краін Эўразьвязу, найбольш вырасла латыская абшчына – на 35,8 % да 4,1 тысячы, румыны – на 27,4 % да 4,7 тысячы, і палякі – на 14,3 % да 2,2 тысячы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG