Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад буры на Магілёўшчыне пацярпела 1800 га лясоў, частку іх будуць высякаць

абноўлена

Наступствы моцных навальніц у Менску. Ілюстрацыйнае фота
Наступствы моцных навальніц у Менску. Ілюстрацыйнае фота

.У Беларусі на 11 ліпеня праз навальніцы прадоўжылі рэжым аранжавага ўзроўню небясьпекі.

У Белгідрамэце папярэдзілі, што 11 ліпеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць навальніцы, месцамі адбудуцца моцныя залевы і выпадзе град, а вецер у асобных раёнах будзе дасягаць 21–24 м/с.

У Міністэрстве надзвычайных сытуацыяў (МНС) Беларусі папярэдзілі аб магчымых абрывах лініяў сувязі і электраперадач, парушэньні энэргазабесьпячэньня, адключэньні электрападстанцыяў, пашкоджаньні і падзеньні канструкцыяў і дрэваў, праблемах з рухам транспарту, падтапленьні асобных будынкаў, сельскагаспадарчых палеткаў і дарог.

У Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі паведамілі, што праз шквалістыя ветры ўначы найбольш пацярпеў Клімавіцкі лясгас, дзе пашкоджана каля 300 гектараў лесу. Цяпер там трэба правесьці суцэльныя санітарныя высечкі.

Усяго ў Магілёўскай вобласьці ад непагадзі пацярпела ня менш за 1800 га лясоў.

Напярэдадні ў Магілёве ў выніку падзеньня дрэва загінула жанчына, яшчэ чатыры чалавекі, у тым ліку 15-гадовы падлетак, шпіталізаваныя з траўмамі.

На Магілёўскай ЦЭЦ-2 у выніку непагадзі адключыліся чатыры лініі электраперадач, аварыйна спыненыя катлы і турбагенэратары.

На тэрыторыі ААТ «Магілёўхімвалакно» упала мэталічная труба абсталяваньня для спальваньня адыходаў, пашкоджана сьцяна корпусу падрыхтоўкі вады.

У Міністэрстве надзвычайных сытуацыяў Беларусі паведамілі, што ад моцнага ветру падалі дрэвы (усяго зафіксавалі 318 такіх выпадкаў у Віцебскай, Гомельскай, Менскай і Магілёўскай вобласьцях, а таксама ў Менску), пашкоджаныя 13 аўтамабіляў. У Менску затопленыя 15 участкаў дарог і падвалаў у двух будынках, быў ускладнены рух аўтамабіляў і грамадзкага транспарту.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG