Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль і Іран правялі новыя ўзаемныя атакі, емэнскія хусіты далучыліся да баявых дзеяньняў на баку Тэгерану


Ізраільскія выратавальныя каманды зь ліхтарыкамі і сабакамі шукаюць людзей у разбураным у выніку ўдару Ірана жылым доме, 15 чэрвеня 2025
Ізраільскія выратавальныя каманды зь ліхтарыкамі і сабакамі шукаюць людзей у разбураным у выніку ўдару Ірана жылым доме, 15 чэрвеня 2025

Раніцай ізраільскія вайскоўцы заклікалі іранцаў, якія жывуць паблізу ядзерных рэактараў і вайсковых аб’ектаў тэрмінова эвакуавацца, а прэм’ер-міністар Біньямін Нэтаньягу заявіў, што напады Ізраіля дагэтуль — нішто ў параўнаньні з тым, што Іран убачыць неўзабаве.

Ізраіль і Іран правялі новыя ўзаемныя атакі ў ноч на 15 чэрвеня, пасьля таго як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што канфлікт можна лёгка спыніць і папярэдзіў Тэгеран на выпадак нанясеньня ўдараў па амэрыканскіх мэтах.

Як паведаміла агенцтва Reuters, ізраільскія выратавальныя каманды зь ліхтарыкамі і сабакамі абыходзілі руіны жылых будынкаў, разбураных у выніку ўдараў, каб знайсьці тых, хто выжыў, пасьля таго, як загінулі як мінімум 10 чалавек, у тым ліку дзеці.

Раніцай ізраільскія вайскоўцы заклікалі іранцаў, якія жывуць паблізу ядзерных рэактараў і вайсковых аб’ектаў тэрмінова эвакуавацца, а прэм’ер-міністар Біньямін Нэтаньягу заявіў, што напады Ізраіля дагэтуль — нішто ў параўнаньні з тым, што Іран убачыць неўзабаве.

«Калі на нас нападуць у любой форме, уся сіла і моц Узброеных сіл ЗША абрынуцца на вас на ўзроўні, якога ніколі раней не бачылі. [...] Аднак мы можам лёгка заключыць пагадненьне паміж Іранам і Ізраілем і спыніць гэты крывавы канфлікт», — напісаў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп на сваёй плятформе Truth Social.

Трамп не ўдакладніў дэталі магчымага пагадненьня.

Міністар замежных спраў Ірана Абас Аракчы заявіў, што напады Ізраіля, якія пачаліся 13 чэрвеня, былі накіраваны на сабатаж ядзерных перамоваў з ЗША, што павінны былі аднавіцца ў Амане 15 чэрвеня. Ён сказаў, што напады Ізраіля падтрымліваюць ЗША і што Іран дзейнічае толькі ў мэтах самаабароны.

У Ізраілі сярод мэтаў атакі назвалі спыненьне распрацоўкі Іранам атамнай зброі і зьнішчэньне яго балістычных ракетных магчымасьцяў. Чыноўнікі прызналі, што ракетныя ўдары наўрад ці цалкам спыняць ядзерную праграму Ірана, і выказалі надзею, што яны прывядуць да ўсёабдымнай дамовы паміж ЗША і Іранам.

Аракчы раней заяўляў, што перамовы ў Амане ня могуць адбыцца, пакуль Іран церпіць ад «барбарскіх» нападаў Ізраіля.

Паводле ўладаў Ірану, у першы дзень ізраільскай кампаніі там загінулі 78 чалавек, а ў другі — яшчэ больш, у тым ліку 60, калі ракета абваліла 14-павярховы жылы дом у Тэгеране, дзе 29 загінулых былі дзецьмі.

Емэнскія хусіты, якія падтрымліваюць Іран, заявілі 15 чэрвеня, за апошнія 24 гадзіны яны абстралялі некалькімі балістычнымі ракетамі Яфу ў цэнтральнай частцы Ізраіля. Гэта першы выпадак, калі хаўрусьнік Ірана далучыўся да баявых дзеяньняў.

Тэгеран папярэдзіў хаўрусьнікаў Ізраіля, што іх ваенныя базы ў рэгіёне таксама будуць атакаваныя, калі яны будуць дапамагаць зьбіваць іранскія ракеты.

Паводле ізраільскіх уладаў, у выніку ўдараў Ірана за апошнюю ноч загінулі сама меней 10 чалавек, у тым ліку трое дзяцей, і больш за 140 атрымалі раненьні ў выніку ракет, што трапілі ў жылыя будынкі на поўначы і ў цэнтры Ізраіля.

Ізраільскія СМІ паведамілі, што як мінімум 35 чалавек прапалі бязь вестак пасьля ўдару па горадзе Бат-Ям, на поўдні ад Тэль-Авіва. Прадстаўнік экстраных службаў заявіў, што ракета пацэліла ў 8-павярховы дом, і, хоць шмат людзей уратаваліся, ёсьць і загінулыя.

Пакуль што з моманту пачатку Іранам удараў у адказ 13 чэрвеня ў Ізраілі загінулі сама меней 13 чалавек і больш за 300 атрымалі раненьні.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG