Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі яшчэ больш як 30 рэсурсаў дадалі ў сьпіс экстрэмісцкіх. А колькі там усяго?


31 рэсурсам папоўніўся сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў у Беларусі. Сярод іх — ютуб-канал затрыманага мядзельскага музыкі Аляксандра Хіхеля і інтэрвію Сьвятланы Ціханоўскай, адзначыла «Медиазона».

Пра затрыманьне Аляксандра Хіхеля стала вядома 4 чэрвеня з допісаў праўладных прапагандыстаў. Яны пісалі, што музыка сьпяваў «дурацкія песенькі супраць СВА, супраць нашай улады, супраць Расеі, супраць Дня Перамогі».

Вольга Бондарава, паводле «Зеркала», заявіла, што Хіхеля вінавацяць у «стварэньні і распаўсюдзе экстрэмісцкага кантэнту». Бондарава таксама напісала данос на Хіхеля 17 лістапада 2024 году, дзе заяўляла, што музыка ў 2020 годзе «падтрымаў спробу дзяржаўнага перавароту, але па шыі не атрымаў», згадвала «Зеркало».

Канал зь песьнямі Аляксандра Хіхеля на YouTube, у якога было амаль 50 тысяч падпісчыкаў, цяпер выдалены.

Асобныя творы захаваліся ў іншых сацсетках, пераважна расейскіх. Сярод іх такія як «Политзаключённым посвящается», «Можем повторить?», «Геббельсы наших дней» і іншыя.

Таксама ў сьпісе

  1. belarus.freedom.fi (TikTok)
  2. Belarus (TikTok)
  3. Belarusian Battalion (TikTok)
  4. Bel_freed (TikTok)
  5. buslenok (TikTok)
  6. Freedom (TikTok)
  7. Freedom Belarus (TikTok)
  8. Glafira (TikTok)
  9. liabedzka (TikTok)
  10. littouwin (TikTok)
  11. nnvideotv (TikTok)
  12. Pne_moment (TikTok)
  13. podgopnik (TikTok)
  14. Pulse of Freedom (TikTok)
  15. timote.suladze (Instagram)
  16. ubc_sar (Instagram)
  17. ucsd4marfa (Instagram)
  18. yar_vel (TikTok)
  19. _vadzik_ (Instagram)
  20. «Беларусь Будет Свободной» (TikTok)
  21. «БЕЛАРУСКІ МОЛАДЗЕВЫ ХАБ» (X)
  22. «Витёк Battalion» (TikTok)
  23. «Джеки-Чан» (TikTok)
  24. «И Грянул Грэм» (YouTube) — інтэрв’ю Светланы Ціханоўскай «Светлана ТИХАНОВСКАЯ: Страшно почти каждый день, но...»
  25. «Не_Беглый» (TikTok)
  26. «Неделя цитат» (TikTok)
  27. «Офис по образованию. Для новой Беларуси» (сайт і сацсеткі)
  28. «Харисова| молодая политологию!» (TikTok)
  29. «☦︎ Fɾҽҽ Bҽʅαɾυʂ ☦︎» (TikTok)
  30. marabynl (Instagram)

За пяць гадоў сьпіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў разросься да больш як 1700 старонак

Сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў вядзецца з 2006 году. Але да 2020 году ў ім былі лічаныя пазыцыі.

За пяць гадоў ён разросься да больш як 1700 старонак з амаль 18 тысячамі абзацаў.

Колькі ўсяго там экстрэмісцкіх матэрыялаў, можна падлічыць толькі ўручную. Бо сьпіс напаўняецца неахайна і хаатычна.

Але можна зрабіць высновы і з пошуку па фразах.

Гэтак на 11 чэрвеня 2025 году фраза «рашэньне суду» сустракаецца ў тэксьце амаль 4350 разоў і амаль 4200 разоў — слова «падлягае». У адным рашэньні суду, якое падлягае выкананьню, можа быць некалькі матэрыялаў, прызнаных экстрэмісцкімі.

Пашукаем па назвах сацсетак:

  • Telegram — амаль 2200 згадак.
  • Instagram — больш за 1770.
  • TikTok — 1100.
  • Facebook — больш за 960.
  • YouTube — амаль 900.
  • vk.com— амаль 670.
  • ok.ru — больш за 320.
  • twitter + x.com — амаль 300.
  • Агулам згадана інтэрнэт-адрасоў — больш за 5800.

А таксама ёсьць кнігі, кампакт-дыскі і іншае.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG