Гэта першы падобны выпадак, калі для карыстальнікаў зь Беларусі закрываюць доступ да нейкіх відэа, піша «Наша Ніва».
Цяпер для карыстальнікаў у Беларусі TikTok піша на акаўнтах лідэраў апазыцыі Сьвятланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі, што акаўнт не дасяжны ў вашай краіне.
TikTok – кітайская сацыяльная сетка, якая належыць кампаніі ByteDance. Плятформа спэцыялізуецца на кароткіх відэа і мае мільярдную аўдыторыю па ўсім сьвеце.
Беларускія ўлады пільна манітораць сацсеткі, але дагэтуль не было лякальнай цэнзуры відэа TikTok па геаблякаваньні.
Блякаваньне каналаў Сьвятланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі стала першым зафіксаваным выпадкам, калі TikTok абмяжоўвае доступ да палітычнага кантэнту менавіта для карыстальнікаў зь Беларусі.
TikTok уключаў геаблякаваньне і ў адваротным кірунку. Напярэдадні выбараў у Польшчы быў заблякаваны для паказу за межамі Беларусі акаўнт замежнага вяшчаньня «Радыё Беларусь», вынікае з дакладу Alliance4Europe.
Форум