Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка — патрыярху Кірылу: «За Беларусь вы можаце быць абсалютна спакойныя»


Патрыярх Кірыл
Патрыярх Кірыл

Патрыярх Расейскай праваслаўнай царквы Кірыл, які знаходзіцца зь візытам у Беларусі, узнагародзіў Аляксандра Лукашэнку ордэнам Сьвятога дабравернага князя Данііла Маскоўскага I ступені — найвышэйшай узнагародай РПЦ.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Пул першага», блізкі да адміністрацыі Лукашэнкі.

Кіраўнік РПЦ падзякаваў Лукашэнку за тое, што адбываецца ў Беларусі. Лукашэнка, у сваю чаргу, запэўніў Кірыла, што за Беларусь той можа быць спакойны.

«Праваслаўе ў нас, каталіцтва. Гэта асноўныя нашыя канфэсіі. Вядома, пры перавазе праваслаўных. Ёсьць і каталікі. У Савецкім Саюзе гэта была другая каталіцкая канфэсія пасьля Літвы», — працягнуў Лукашэнка, адзначыўшы, што прапанаваў усім асноўным рэлігіям стварыць у краіне свае цэнтры.

Патрыярх Кірыл станоўча паставіўся да ідэі.

«Гэтак і павінна быць. Гэта традыцыйныя рэлігіі, і ад іх наогул ніколі ніякіх адмоўных дзеяньняў не вынікала. У адрозьненьне ад рознага роду сэктаў, якія накіраваныя на падзел народаў», — сказаў ён.

Гаворачы пра вайну, Кірыл адзначыў, што «нават калі нешта ажыцьцяўляецца ў імя высакародных мэтаў, гэта заўсёды суправаджаецца ахвярамі і пакутамі людзей».

«Таму ў царквы ня можа быць іншага пасланьня, як тое, што, калі немагчыма цалкам выключыць гэтыя пакуты, іх трэба мінімізаваць. І гэта ў першую чаргу тычыцца лёсу палонных людзей», — сказаў кіраўнік РПЦ, які неаднаразова выказваўся ў падтрымку паўнамаштабнай расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Патрыярх Кірыл (Гундзяеў) неаднаразова наведваў Беларусь з афіцыйнымі візытамі. Папярэдні раз ён быў у чэрвені 2022 году — удзельнічаў ва ўрачыстасьцях, прысьвечаных 1030-годзьдзю праваслаўя на беларускіх землях і заснаваньню Полацкай епархіі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG