Шпіталізаваны 44 чалавекі, трое пацярпелых — у цяжкім стане, у тым ліку адно дзіця.
Усяго ў цягніку, пашкоджаным пры абвальваньні мосту, ехалі 388 пасажыраў, паведаміў губэрнатар Бранскай вобласьці Аляксандр Багамаз. Цягнік рухаўся па маршруце Клімаў — Масква.
Яшчэ адзін мост абрынуўся ў ноч на 1 чэрвеня ў Курскай вобласьці Расеі. Гэта адбылося ў Жалезнагорскім раёне на 48-м кілямэтры трасы Трасна-Калінаўка, паведаміў выканаўца абавязкаў губэрнатара рэгіёну Аляксандар Хінштэйн. Частка цягніка звалілася ўніз на аўтамабільную дарогу, якая знаходзіцца пад чыгуначным мостам.
Уся брыгада цягніка дастаўленая ў лякарню, у аднаго з машыністаў цеплавоза сур’ёзна пашкоджаныя ногі. Цягнік, як паведамляюць мясцовыя ўлады, ішоў пустым.
Сьледчы камітэт Расеі заявіў, што як у Бранскай, так і ў Курскай вобласьці масты абрынуліся ў выніку падрыву апор. Крымінальныя справы заведзеныя па артыкуле аб тэрарыстычным акце, іх будзе расьсьледаваць цэнтральны апарат ведамства.
Форум