Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузію не ўпусьцілі яшчэ аднаго актывіста беларускай дыяспары


Уезд у Грузію. Ілюстрацыйнае фота
Уезд у Грузію. Ілюстрацыйнае фота

Грузія адмовілася ўпускаць назад актывіста беларускай дыяспары Дзьмітрыя Грынкевіча, які часова выяжджаў з краіны, паведаміў «Позірку» берасьцейскі праваабаронца Раман Кісьляк, які з 2021 году жыве ў Грузіі і больш за два гады дамагаецца атрыманьня абароны.

Як адзначыў Кісьляк, Грынкевіч быў актыўным сябрам беларускай дыяспары Аджарыі. У прыватнасьці, на пікеце год таму ў Батумі каля паліцэйскага ўчастку ён і Андрэй Мялешка, якога ўлады Грузіі не ўпусьцілі ў краіну летась у верасьні, бралі інтэрвію ў праваабаронцы.

З 2019 году Грузія адхіліла 69 заявак беларускіх грамадзян на наданьне абароны (44 мужчыны і 25 жанчын), у тым ліку 15 хадайніцтваў ад імя непаўналетніх (9/6). Ніводную заяўку за гэты пэрыяд не задаволілі.

Колькасьць беларускіх эмігрантаў, якія жывуць у Грузіі, як паведамлялася раней, у 2023–24 гадах зьменшылася на 1127 чалавек. На 1 студзеня 2025 году ў Грузіі было 12 808 імігрантаў зь беларускім грамадзянствам.

За апошнія чатыры гады прыехалі 20 952 чалавекі (11 005 мужчын, 9 947 жанчын), выехалі — 8 144 (4406 мужчын, 3738 жанчын).


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG