Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатары навуковай канфэрэнцыі ў Кіеве адмовіліся ад забароны выкарыстаньня беларускай мовы


Кіеў. Ілюстрацыйнае фота
Кіеў. Ілюстрацыйнае фота

Арганізатары адзначалі, што ведаюць пра складаны стан беларускай мовы ў Беларусі і пра русыфікацыю.

Арганізатары міжнароднай навуковай канфэрэнцыі па дыялекталёгіі ў Кіеве адмовіліся ад забароны ўжываньня на форуме беларускай мовы, паведамляе фонд «Вільна Беларусь».

З анонсу канфэрэнцыі зьнік пункт аб забароне беларускай і расейскай моў у якасьці працоўных. Замест яго зьявіўся пункт, што ня будуць разглядацца заяўкі на ўдзел асоб, афіляваных з установамі Расеі і Беларусі.

Дыскрымінацыйнае палажэньне аб беларускай мове прыбралі пасьля звароту фонду да дырэктара Інстытута ўкраінскай мовы НАН Украіны акадэміка Паўла Грыцэнкі.

Канфэрэнцыя «Дыялекты ў сынхраніі і дыяхраніі: дасьледчыя парадыгмы ў сучаснай дыялекталёгіі» пройдзе ў Кіеве 9-10 кастрычніка.

Тэмы канфэрэнцыі ахопліваюць шырокі спэктар дыялекталягічных напрамкаў, ад мэтадалёгіі і новай эмпірычнай базы да дыялектнай лексыкаграфіі і лінгвагеаграфіі. Усе гэтыя кірункі традыцыйна важныя і для беларускага мовазнаўства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG