Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ватыкан: жалоба ў памяць папы Францішка працягнецца дзевяць дзён

Партрэт папы Францішка
Партрэт папы Францішка

Сьвяты Пасад паведаміў, што дзевяцідзённая жалоба ў памяць папы Рымскага Францішка пачнецца ў суботу, 26 красавіка, у дзень яго пахаваньня.

У гэты пэрыяд, вядомы як «novemdiales», у базыліцы Сьвятога Пятра штодзень будуць праходзіць малітоўныя службы. Жалоба завершыцца 4 траўня.

Папа Францішак, ураджэнец Аргентыны, памёр у панядзелак ва ўзросьце 88 гадоў. Труна зь целам Францішка ў сераду была ўстаноўленая ў саборы Сьвятога Пятра ў Ватыкане. Жалобнае шэсьце пад гукі званоў з удзелам кардыналаў, архібіскупаў, біскупаў і іншых ярархаў Каталіцкай царквы заняло каля сарака хвілін. Публічнае разьвітаньне з Францішкам працягнецца тры дні.

Паведамленьне Ватыкану аб дзевяцідзённай жалобе прагучала ў часе сустрэчы кардыналаў, якія абмяркоўваюць далейшыя крокі пасьля сьмерці пантыфіка. Такі абмен думкамі патрэбны, бо сярод 135 кардыналаў з 71 краіны ня ўсе ведаюць адзін аднаго, у тым ліку з гледзішча іхных пазыцыяў у царкоўнай палітыцы.

У Рыме разьвітваюцца з папам Францішкам. ФОТА

<p>Труну нябожчыка папы Францішка пераносяць у сабор Сьвятога Пятра ў Ватыкане. 23 красавіка 2025 году
1/11

Труну нябожчыка папы Францішка пераносяць у сабор Сьвятога Пятра ў Ватыкане. 23 красавіка 2025 году

З 23 па 26 красавіка труна папы Францішка выстаўленая для разьвітаньня ў базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане.
<p>Працэсія з труной папы Францішка
2/11

Працэсія з труной папы Францішка

З 23 па 26 красавіка труна папы Францішка выстаўленая для разьвітаньня ў базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане.
<p>Партрэт папы Францішка
3/11

Партрэт папы Францішка

З 23 па 26 красавіка труна папы Францішка выстаўленая для разьвітаньня ў базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане.
<p>Італьянскія газэты з навіной пра сьмерць папы Францішка
4/11

Італьянскія газэты з навіной пра сьмерць папы Францішка

З 23 па 26 красавіка труна папы Францішка выстаўленая для разьвітаньня ў базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане.
<p>Людзі на пляцы Сьвятога Пятра. 23 красавіка 2025 году
5/11

Людзі на пляцы Сьвятога Пятра. 23 красавіка 2025 году

З 23 па 26 красавіка труна папы Францішка выстаўленая для разьвітаньня ў базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане.
<p>Падчас цырымоніі ў базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане. 23 красавіка 2025 году
6/11

Падчас цырымоніі ў базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане. 23 красавіка 2025 году

З 23 па 26 красавіка труна папы Францішка выстаўленая для разьвітаньня ў базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане.
<p>Кардыналы на разьвітаньні з папам Францішкам
7/11

Кардыналы на разьвітаньні з папам Францішкам

З 23 па 26 красавіка труна папы Францішка выстаўленая для разьвітаньня ў базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане.
<p>Папа Францішак у труне ў базыліцы Сьвятога Пятра. 23 красавіка 2025 году
8/11

Папа Францішак у труне ў базыліцы Сьвятога Пятра. 23 красавіка 2025 году

З 23 па 26 красавіка труна папы Францішка выстаўленая для разьвітаньня ў базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане.
<p>Цела папы Рымскага Францішка будзе знаходзіцца ў базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане тры дні
9/11

Цела папы Рымскага Францішка будзе знаходзіцца ў базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане тры дні

З 23 па 26 красавіка труна папы Францішка выстаўленая для разьвітаньня ў базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане.
<p>Падчас разьвітаньня з папам Францішкам
10/11

Падчас разьвітаньня з папам Францішкам

З 23 па 26 красавіка труна папы Францішка выстаўленая для разьвітаньня ў базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане.
<p>Манахіні на плошчы Сьвятога Пятра пасьля ўшанаваньня папы Францішка, 23 красавіка
11/11

Манахіні на плошчы Сьвятога Пятра пасьля ўшанаваньня папы Францішка, 23 красавіка

З 23 па 26 красавіка труна папы Францішка выстаўленая для разьвітаньня ў базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане.
Previous slide
Next slide

Дата правядзеньня канкляву, на якім кардыналы абяруць новага папу Рымскага, пакуль не названая. Аднак ён павінен пачацца ў пэрыяд ад 15 да 20 дзён пасьля сьмерці пантыфіка. Згодна з правіламі Каталіцкай царквы, кандыдат павінен быць не старэйшым за 80 гадоў.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG