У інтэрнэце распаўсюджваецца фальшывая спасылка, якая выдае сябе за сайт сеткі аптэк «Добрыя лекі», піша Міністэрства аховы здароўя.
«На гэтым фішынгавым рэсурсе прапануецца запоўніць форму для атрыманьня зьніжкі „на ўвесь асартымэнт“ лекаў. У форме просяць пазначыць вашае імя і нумар тэлефону, а затым вам можа патэлефанаваць „мэнэджар“», — расказвае падрабязнасьці ашуканскай схемы ведамства.
У міністэрстве падкрэсьліваюць, што важна разумець, чым можа павярнуцца выцек асабістых даных: такія ашуканскія схемы могуць прывесьці ня толькі да нэгатыўных наступстваў для асабістай бясьпекі чалавека, але і да фінансавых стратаў.
Міністэрства здароўя заклікае людзей не пераходзіць па падазроных спасылках — нават калі яны выглядаюць легітымнымі і прапануюць «салодкія» ўмовы. А таксама раяць не пакідаць свае пэрсанальныя зьвесткі на сумнеўных інтэрнэт-рэсурсах — іх бясьпеку немагчыма праверыць.
Форум