Пра гэта піша інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
Паводле яго слоў, штогод каля тысячы чалавек, якія навучаліся платна, па сваёй ініцыятыве «карыстаюцца магчымасьцю» разьмеркаваньня, каб «атрымаць першае працоўнае месца і статус маладога спэцыяліста».
Статус маладога спэцыяліста дае права на адпачынак пасьля заканчэньня навучаньня, на грашовую дапамогу ў памеры стыпэндыі, на першачарговае атрыманьне арэнднага жыльля з камунальнага жыльлёвага фонду. Акрамя таго, прадугледжанае частковая грашовая кампэнсацыя за арэнду жыльля, калі выпускнік адпраўляецца па разьмеркаваньні ў населены пункт, дзе ня мае месца пражываньня.
Таксама абмежаваныя магчымасьці наймальніка звольніць маладога спэцыяліста, перавесьці яго на працу, не зьвязаную з атрыманай спэцыяльнасьцю.
- На нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі 21 верасьня 2023 года міністар адукацыі Андрэй Іванец анансаваў зьмены ў Кодэкс аб адукацыі — для выпускнікоў ВНУ, якія вучыліся платна, плянавалася ўвесьці адпрацоўку па разьмеркаваньні, а для выпускнікоў бюджэтных аддзяленьняў яе тэрмін павялічыць.
- 5 кастрычніка 2023 году Іванец заявіў, што студэнтаў-платнікаў, якія ўжо навучаюцца, разьмяркоўваць у абавязковым парадку не будуць.
- 28 сакавіка 2024 года Іванец паведаміў, што зьменаў у сыстэме разьмеркаваньня выпускнікоў вышэйшых і сярэдне-спэцыяльных навучальных устаноў, а таксама ўстаноў прафэсійнай адукацыі, ня будзе. Ён удакладніў, што не адбудзецца зьменаў ні ў частцы разьмеркаваньня выпускнікоў платных аддзяленьняў, ні ў частцы павелічэньня пэрыяду адпрацоўкі па разьмеркаваньні.
- Тады Іванец адзначыў, што ў 2023 годзе каля 2 тыс. выпускнікоў ВНУ і каледжаў, якія вучыліся платна, па іх жаданьні былі разьмеркаваныя. «Упэўнены, сёлета такіх выпускнікоў будзе больш», — сказаў кіраўнік ведамства.
- На сёньня адпрацоўка па разьмеркаваньні абавязковая толькі для выпускнікоў ВНУ, якія вучыліся за кошт бюджэту. Тыя, хто навучаецца па мэтавым накіраваньні, абавязаныя адпрацаваць па разьмеркаваньні пяць і больш гадоў (у залежнасьці ад тэрміну, прапісанага ў дамове аб падрыхтоўцы спэцыяліста), астатнія бюджэтнікі — два гады.
Форум