Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская папрасіла ў эўрапейскіх міністраў падтрымкі незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасьці


Сьвятлана Ціханоўская, міністар па эўрапейскіх справах Польшчы Адам Шлапка, эўракамісарка ў пытаньнях пашырэньня ЭЗ Марта Кос. Брусэль, 18 сакавіка 2025
Сьвятлана Ціханоўская, міністар па эўрапейскіх справах Польшчы Адам Шлапка, эўракамісарка ў пытаньнях пашырэньня ЭЗ Марта Кос. Брусэль, 18 сакавіка 2025

Сьвятлана Ціханоўскай падчас візыту ў Брусэль сярод іншага абмеркавала пытаньне падтрымкі незалежных беларускіх мэдыя ў выгнаньні.

18 сакавіка Сьвятлана Ціханоўская наведвае з працоўным візытам Брусель. Раніцай яна прыняла ўдзел у сустрэчы міністраў краін ЭЗ у эўрапейскіх справах. Яна заклікала міністраў да актыўных дзеяньняў, каб вывесьці Беларусь з палітычнага крызісу, паведаміла яе прэсавая служба. Апісваючы сытуацыю ў краіне, яна заявіла:

«КДБ разгарнуў тэрор амаль як у сталінскія часы. А Лукашэнка паводзіць сябе так, нібыта каля ягонага палацу ўсё яшчэ пратэстуюць тысячы людзей. За кратамі знаходзяцца 1200 палітвязьняў. Дзясяткі трымаюць у рэжыме інкамунікада, сярод іх і мой муж Сяргей. Я нават ня ведаю, ці жывы ён.

Пакуль працягваецца тэрор, Расея працягвае падпарадкоўваць Беларусь. Мы называем гэта паўзучай, гібрыднай акупацыяй».

Ціханоўская заявіла, што беларусы не падтрымліваюць расейскую вайну супраць Украіны.

«Мы працягваем падтрымліваць Украіну. Бо лёсы нашых краін пераплеценыя. Сотні нашых вайсковых добраахвотнікаў ваююць за Ўкраіну, 80 ужо аддалі свае жыцьці. Мы сочым за перамяшчэньнем расейскіх войскаў, за ўхіленьнем кампаніяў Лукашэнкі ад санкцыяў. Шмат санкцыяў было ўведзена паводле нашых зьвестак».

Сьвятлана Ціханоўская, Адам Шлапка, Марта Кос. Брусэль, 18 сакавіка 2025
Сьвятлана Ціханоўская, Адам Шлапка, Марта Кос. Брусэль, 18 сакавіка 2025

Ціханоўская закдікала ўрады краін Эўразьвязу падтрымаць намаганьні эўракамісаркі ў пытаньнях пашырэньня ЭЗ Марты Кос дзеля забесьпячэньня большага фінансаваньня для беларускіх незалежных СМІ, грамадзянскай супольнасьці і дэмакратычных сілаў».

Выступаючы перад 27 міністрамі, яна прапанавала тры практычныя крокі:

  • Ізаляцыя рэжыму. Ціханоўская заклікала ЭЗ працягваць ціск на рэжым Лукашэнкі, пакуль у краіне працягваюцца рэпрэсіі, а палітвязьні знаходзяцца ў няволі. Яна заклікала міністраў падтрымаць перадачу Літвой справы супраць рэжыму Лукашэнкі ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе.
  • Падтрымка беларусаў, грамадзянскай супольнасьці і дэмакратычных ініцыятываў. Ціханоўская адзначыла тэрміновую неабходнасьць кампэнсаваць скарачэньне амэрыканскай дапамогі, каб захаваць беларускія незалежныя мэдыя.
  • Падтрымка мабільнасьці беларусаў, выдача візаў і вырашэньне праблемаў праўнага статусу для беларусаў, неабходнасьць знайсьці комплекснае рашэньне праблемаў тысячаў беларусаў у ЭЗ, якія ня могуць падоўжыць тэрмін дзеяньня пашпартоў або вярнуцца дадому.


Сьвятлана Ціханоўская таксама заявіла ў сваім выступе:

«Пакуль Лукашэнка ва ўладзе, Эўрапейскаму Зьвязу будзе пастаянна пагражаць небясьпека. Толькі за апошнія выходныя мы ўбачылі сотні новых спробаў перасячэньня нелегальнымі мігрантамі межаў з Польшчай, Літвой і Латвіяй. Гэта ня проста пагроза. Гэта шантаж. Беларусь паказвае, што дэмакратыя і бясьпека ўзаемазьвязаныя: калі ўрад не паважае свой народ — ён ня будзе паважаць і сваіх суседзяў. Але мы хочам, каб Беларусь была такой жа бясьпечнай, як і ЭЗ. А гэта магчыма толькі тады, калі яна стане дэмакратычнай. Дэмакратычныя перамены ў Беларусі гарантуюць 1000 кілямэтраў бясьпечнай мяжы — без нападаў мігрантаў і пастаяннага страху вайны».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG