Пра гэта ды іншае ў жывым эфіры праграмы «ПіК Свабоды» разважае гісторык, палітоляг Аляксандар Фрыдман.
Фрагмэнты гутаркі:
- Думаю што Лукашэнку паездка ў Маскву патрэбная, каб зразумець, што ўвогуле адбываецца на зьнешнепалітычным накірунку, якія ў яго магчымасьці, чаго ад яго чакаюць, якія магчымыя сцэнарыі. Яму трэба было даведвацца, як ідуць перамовы паміж Расеяй і Злучанымі Штатамі, у якія моманты ён можа ўпісацца, напрыклад, калі гэтыя перамовы будуць адбывацца добра і калі будуць спынены баявыя дзеяньні. Ці што яго Расея чакае ў выпадку эскаляцыі.
- Калі Лукашэнка падкрэсьлівае незалежнасьць Беларусі, дык гаворка ня столькі пра незалежнасьць, колькі пра ягоную асабістую ўладу. Гаворка пра адзіную валюту і падобныя рэчы – гэта наступ на ягоныя паўнамоцтвы ў Беларусі. Ён дакладна разумее, што калі гэта будзе рэалізавана, ён можа страціць прынамсі частку кантролю над тымі працэсамі, якія адбываюцца ў Беларусі.
- Звычайна Лукашэнка дазваляе сабе адыходзіць ад паперкі толькі ў Беларусі, бо ведае, што там будуць аплядысмэнты, і што ён можа сабе дазволіць абсалютна ўсё. І тут было цікава, што ў Савеце Фэдэрацыі Расе ён адыходзіў ад паперкі... Ён імкнецца ў такіх абставінах пераканаць расейскую публіку, што тая ж адзіная валюта Расеі не патрэбная. Мы бачылі, што рэакцыя тых жа членаў расейскага Савета Фэдэрацыі была досыць скептычная і за гэтыя разважаньні аплядысмэнтаў Лукашэнка не атрымаў.
- Тое, што Галоўчанку прыбралі з пасады прэм'ер-міністра, мне падаецца выключна палітычным рашэньнем. Галоўчанка быў у прынцыпе досыць пасьпяховым прэмʼерам. Абвалу эканомікі ў часы Галоўчанкі не адбылося. Беларуская эканоміка вытрымала сурʼёзныя выклікі, зьвязаныя з санкцыямі пасьля 2020-га году і пасьля 2022-га году, за падтрымку Расеі ў вайне супраць Украіны... Па-другое, гэта чалавек з сувязямі ў Расейскай Федэрацыі, і ягоная адданасьць інтарэсам Расейскай Фэдэрацыі, з майго пункту гледжаньня, выглядае досыць выразна. І таму можа Лукашэнка вырашыў для сябе, што ня трэба, каб гэты чалавек заставаўся і набываў дадатковую палітычную вагу.
- Лукашэнка – спрытны гулец, ён ведае, што трэба казаць. Яму патлумачылі пазыцыю Расіі, і ён да сваёй справы падыходзіць вельмі творча. Ён генэруе розныя выказваньні, якія трапляюць ня толькі ў расейскую, але і ў заходнюю прэсу. Лукашэнка адыгрывае ролю ў расейскай прапагандысцкай апэрацыі, але адначасова гэта для яго момант славы.
- Лукашэнка вельмі баіцца таго, што калі стасункі паміж Злучанымі Штатамі і Расеяй палепшацца, то могуць вярнуцца на расейскі рынак заходнія кампаніі і тады гэта будзе пагрозай для беларускіх кампаній, якія працуюць на расейскім рынку і маюць там асаблівыя прэфэрэнцыі.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум