Ці здолее Дональд Трамп прымусіць Расею да міру і якое месца пасьля такой угоды заняла б Беларусь? Госьці праграмы «ПіК Свабоды» – украінскі палітоляг Уладзімір Фясенка і Антон Пянькоўскі, амэрыканіст, дарадца Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва.
Фясенка: Перад пачаткам перамоваў быў страх, што ЗША будуць прымушаць Украіну да аднабаковых саступак. Да міру на расейскіх умовах. Дзяржасакратар Рубіё казаў, што Украіне павінна пагадзіцца на тэрытарыяльныя саступкі, але гэтага не адбылося. Гэта ўжо вялікае дасягненьне. І галоўнае тое, што мала хто ва Ўкраіне чакаў, што пасьля перамоваў будзе рашэньне ЗША пра аднаўленьне паставак зброі Украіне. Самыя аптымістычныя прагнозы закладалі, што гэта можа адбыцца часткова або не адразу. Таму вынікі перамоваў пераўзышлі самыя аптымістычныя спадзяваньні ва Ўкраіне.
Пянькоўскі: Рэжым Лукашэнкі вядзе вельмі актыўную камунікацыю з амэрыканцамі. Мы гэта бачылі па вызваленьні амэрыканскага грамадзяніна ў Беларусі і двух палітвязьняў. Таксама вельмі актыўную камунікацыю вядзе прадстаўніцтва Беларусі ў ААН, Валянцін Рыбакоў, вельмі дасьведчаны дыплямат. Ён топавы дыплямат у ЗША і асабіста адказвае перад Лукашэнкам за прадстаўленьне ў ЗША. Некалькі тыдняў таму ён быў у Менску і сустракаўся з Лукашэнкам. Гэта супала з прыездам амэрыканскага чыноўніка, якому «аддалі» палітвязьняў. Зараз у Маскву ляцяць прадстаўнікі Трампа, і глядзіце, заўтра ж там будзе Лукашэнка.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум