Таксама ў спэцслужбе сьцьвярджаюць, што дыпляматы нібыта наўмысна ўказалі ілжывыя зьвесткі пры атрыманьні дазволу на ўезд у Расею.
Размова ідзе пра другога сакратара пасольства Вялікай Брытаніі ў Маскве Алкеша Одэдра і Майкла Скінара, мужа першага сакратара палітычнага аддзелу дыппрадстаўніцтва. Абодвух пазбавілі акрэдытацыі, яны мусяць пакінуць Расею на працягу двух тыдняў.
У пасольстве Вялікай Брытаніі ў Маскве абвінавачаньні на адрас свайго супрацоўніка і чальца сям’і дыпляматычнага прадстаўніка назвалі зусім беспадстаўнымі.
«Гэта ня першы раз, калі расейскія ўлады вылучаюць неабгрунтаваныя і зламысныя сьцьвярджэньні на адрас нашых супрацоўнікаў. Мы адкажам адпаведным чынам», — гаворыцца ў паведамленьні пасольства.
У лістападзе 2024 году ФСБ абвінаваціла другога сакратара палітычнага аддзелу брытанскага пасольства ў падачы ілжывых дадзеных і ў тым, што ён нібыта зьмяніў «на пасадзе прыкрыцьця» высланага раней выведніка.
У верасьні таго ж году расейскія ўлады абвінавацілі шасьцёх супрацоўнікаў пасольства Вялікай Брытаніі ў «выведна-падрыўной дзейнасьці» і заявілі пра іх кантакты з «НКА-іншаагентамі».
МЗС Вялікай Брытаніі назваў абвінавачаньні беспадстаўнымі і заявіў, што Лёндан ня мае намеру прасіць прабачэньня за абарону ўласных інтарэсаў на фоне дзеяньняў Расеі ў Эўропе.
Форум