Пра гэта паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА.
Як адзначыў Лукашэнка, цяперашні склад ураду можна назваць «новым старым», бо многія зь яго чальцоў былі прызначаныя і працавалі да выбараў.
Узначаліць эканамічны блёк ураду Мікалай Снапкоў — першы намесьнік старшыні Савету міністраў.
Лукашэнка таксама прызначыў Артура Карповіча міністрам антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю, Дзьмітрыя Кійко — міністрам падаткаў і збораў, Юрыя Селіверстава — міністрам фінансаў, Юрыя Чабатара — міністрам эканомікі, Кірыла Залескага — міністрам сувязі і інфарматызацыі, Дзьмітрыя Матусевіча — старшынём Дзяржкамітэту маёмасьці.
Падчас прызначэньня Снапкова Лукашэнка патлумачыў, як трэба абыходзіцца зь іншымі чальцамі ўраду: «Вельмі хацеў бы, каб вы працавалі акуратна, не забывалі, што гэта „дзеці“ прэзыдэнта, прызначаныя прэзыдэнтам, таму біць па галаве іх нельга, матам лаяцца на іх нельга і нават крычаць на іх нельга (толькі калі за межамі кабінэта, па-мужчынску)».
Форум