Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску і Горадні пачалі будаўніцтва новых касьцёлаў. ФОТА


Пачатак будаўніцтва касьцёла ў мікрараёне Сухарава ў Менску. Фота парафіі Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Менску
Пачатак будаўніцтва касьцёла ў мікрараёне Сухарава ў Менску. Фота парафіі Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Менску

Пра працэс будаўніцтва новых касьцёлаў расказвае выданьне Katolik.life.

У мікрараёне Сухарава ў Менску 1 сакавіка пачаліся зямельныя работы для падрыхтоўкі тэрыторыі пад узьвядзеньне касьцёла Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі.

Пра пачатак будаўнічых работ паведаміла парафія.

Ілюстрацыя парафіі Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Менску
Ілюстрацыя парафіі Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Менску

На працягу 10 гадоў яна зьбіраецца ў часовай капліцы, і цяпер, нарэшце, пачынаюцца работы ў будаўніцтве храма, піша Katolik.life.

Тым часам у новым мікрараёне Грандзічы ў Горадні пачалі выраўноўваць участак пад узьвядзеньне касьцёла Сьвятога айца Піо.

У касьцёла даволі рэдкі для Беларусі тытул (трэці такі пасьля Маладэчна і Лёзна) — а. Піё. Апекуном выбраны вядомы стыгматык і сьвяты Каталіцкай царквы а. Піё з П’етрэльчыны (1887–1968). Каталікі вераць, што празь яго заступніцтва і цяпер зьдзяйсьняецца шмат ацаленьняў і цудаў.

Летась у ліспападзе біскуп Горадзенскі Ўладзімер Гуляй асьвяціў пляцоўку пад будаўніцтва гэтага касьцёла.

Праект касьцёлу ў мікрараёне Грандзічы ў Горадні. Ілюстрацыя паарфіі Сьвятога айца Піо
Праект касьцёлу ў мікрараёне Грандзічы ў Горадні. Ілюстрацыя паарфіі Сьвятога айца Піо

Абедзьве парафіі працягваюць збор ахвяраваньняў, на якія вядзецца будаўніцтва, па рэквізытах на сваіх парафіяльных старонках у Менску і Горадні.

У той жа час у Пінску рамантуюць фасад катэдральнага касьцёла Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыi, пабудаванага ў пачатку XVIII стагодзьдзя, помнік архітэктуры.

Прамысловыя альпіністы ачышчаюць сьцены і рыхтуюць іх да афарбоўкі, умацоўваюць пашкоджаныя ўчасткі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG