Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Восем берасьцейцаў судзяць за ўдзел у пратэстах 2020 году


Cілавікі ў Берасьці. Ілюстрацыйнае фота
Cілавікі ў Берасьці. Ілюстрацыйнае фота

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, за пратэсты ў Берасьці ў 2020 годзе асудзілі сама меней 19 груп.

28 лютага пачаўся разгляд справы Руслана Бычкова і Віктара Яўтуховіча. 4 сакавіка іх справу працягне разглядаць судзьдзя Сьвятаслаў Каліна, піша «Вясна».

За якія менавіта акцыі пратэсту судзяць мужчын, невядома. Праваабаронцы мяркуюць, што гаворка можа ісьці пра мітынгі 10 жніўня 2020 году.

Акрамя таго, як вынікае з раскладу паседжаньняў на сайце Вярхоўнага суду, 11 сакавіка ў гэтым жа судзе паводле артыкулу аб грубым парушэньні парадку будуць судзіць Сяргея Шацілу, Руслана Аляшкевіча, Яўгена Сьцепанюка і Артура Гранічнага. А 12 сакавіка яшчэ двух чалавек — Сяргея Чаберака і Дзьмітрыя Ляміна.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, за пратэсты ў Берасьці ў 2020 годзе асудзілі сама меней 19 груп.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG