Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ПіК Свабоды». Чаму Лукашэнка спадзяецца на Трампа


Рыгор Ніжнікаў, Іван Краўцоў, каляж
Рыгор Ніжнікаў, Іван Краўцоў, каляж

Галоўнай падзеяй тыдня ў сьвеце стала завочная публічная спрэчка Дональда Трампа і Уладзімера Зяленскага. Ці будзе яна мець наступствы для амэрыканскай падтрымкі Ўкраіны? Пра гэта ў эфіры Свабоды разважае экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных спраў Рыгор Ніжнікаў.

Ці скарэктуе палітыка новай амэрыканскай адміністрацыі стратэгію дэмакратычных сілаў Беларусі і якой яна можа быць? На гэтую тэму Дзьмітры Гурневіч размаўляе зь Іванам Краўцовым са штабу Віктара Бабарыкі.

«Любая зьмена ўлады на Захадзе дае надзею на наладжваньне адносін. Пры папярэдняй адміністрацыі Трампа ў Менска былі наладжаныя вельмі добрыя стасункі, Пампэо прыяжджаў. Менск спрабуе разблякаваць ізаляцыю на Захадзе. У Менску чакаюць магчымасьці нават маленькага шанцу. Спробы кантактаў зь Менскам рабіла і папярэдняя ўлада ў ЗША, да Трампа, але неяк паўплываць на Менск зьмяніцца – яны ня могуць, адарваць ад Масквы таксама немагчыма. Рана ці позна яны гэта зразумеюць. Галоўнае пытаньне – якім будзе адказ на гэтае «адкрыцьцё»: ці яны вярнуць стары падыход, ці яшчэ больш падымуць градус санкцый». – лічыць Ніжнікаў.

«Самы горшы варыянт, які можа адбыцца, што ў ЗША палепшацца адносіны з Расеяй, што ў Маскве адчыніцца пасольства ЗША, а ў Менску не адчыніцца. На месцы беларускіх уладаў, я б хапаўся за магчымасьць, пакуль ёсьць трэнд. Амэрыканскае пасольства неабходна як мага хутчэй вяртаць у Менск і працаваць наўпрост па самых ключавых пытаньнях. Для нас самае важнае – спыненьне рэпрэсій. Бо ў тым рэжыме, у якім цяпер жыве грамадзтва, яно нармальна функцыянаваць ня можа. Трэба даць магчымасьць працаваць журналістам, не павінна быць палітвязьняў, гэта ўсё ўплывае і на бізнэс, каб не выяжджала. І гэты ціск трэба зьмяншаць», – лічыць Іван Краўцоў.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG