Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі прынялі закон аб крымінальнай адказнасьці за блякаваньне дарог. На пратэстах адбыліся затрыманьні


Акцыя пратэсту каля Tbilisi mall
Акцыя пратэсту каля Tbilisi mall

Чарговая акцыя апазыцыі завяршылася затрыманьнямі ў Тбілісі.

На 67-ы дзень бесьперапынных акцый пратэсту паліцыя пачала затрымліваць грамадзян на ўезьдзе ў Тбілісі, каля гандлёвага цэнтру Tbilisi Mall, прыкладна, а 18:00 — у гэты час рух па трасе ня быў перакрыты, паведамляе Грузінская служба Свабоды.

Па стане на 18.48 затрыманыя больш за дзясятак чалавек. Сярод затрыманых вядомыя мясцовыя палітыкі Гігі Угулава, Ніка Мелія, Георгі Кіртадзэ і Тэнго Тэўзадзэ.

У момант, калі пачаліся затрыманьні грамадзян, участак дарогі быў часткова заняты паліцыяй, грамадзяне займалі толькі адну паласу.

Пасьля абвяшчэньня гэтай акцыі ўлады хутка прынялі закон, паводле якога за блякаваньне дарог прадугледжана крымінальнае пакараньне. Перад акцыяй МУС вынесла пратэстоўцам два папярэджаньні.

  • У кастрычніку 2024 году кіроўная прарасейская партыя «Грузінская мара» абвясьціла пра перамогу на парлямэнцкіх выбарах у Грузіі. Грузінская апазыцыя не прызнае вынікаў гэтых выбараў і заяўляе пра фальсыфікацыі.
  • У лістападзе 2024 году заява грузінскага ўраду аб прыпыненьні да 2028 году перамоваў аб уступленьні Грузіі ў ЭЗ выклікала масавыя пратэсты, на якія ўлады адказалі рэпрэсіямі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG