Першапачаткова траст валодаў прыкладна 1% акцый SpaceX. Доля была набытая прыкладна за год да таго, як у 2018 годзе Керымаў трапіў пад санкцыі Міністэрства фінансаў ЗША. Дзеяньні ведамства былі накіраваныя на тое, каб заблякаваць ягоныя актывы і не дазволіць яму весьці бізнэс з амэрыканскімі кампаніямі.
Аднак пасьля ўвядзеньня санкцый кампанія Citigroup, якая кіравала Heritage Trust, зьвярнулася па рэкамэндацыі ў Міністэрства фінансаў і працягнула працу, вырашыўшы, што санкцыі не закрануць траставы фонд і зьвязаныя зь ім арганізацыі. У чэрвені 2022 году Мінфін увёў абмежаваньні ўжо супраць Heritage Trust, кошт якога на той момант ацэньваўся ў 1 млрд даляраў.
На момант увядзеньня санкцый супраць траставага фонду ў яго ўласнасьці не было акцый SpaceX. Цяпер кампанія Ілана Маска, адзначае агенцтва, ацэньваецца прыкладна ў 350 мільярдаў даляраў і становіцца ўсё больш уплывовым гульцом у сфэры глябальнай абароны і сувязі. The Moscow Times піша, што сёньня доля ў SpaceX, якой пазбавіўся Керымаў, магла б каштаваць $3,5 млрд, што «крыху перавышае траціну цяперашняга багацьця» алігарха. За колькі Керымаў купіў акцыі кампаніі і затым прадаў іх, невядома.
Сьледчыя высьветлілі, што для ўтойваньня інтарэсаў Керымава ў Heritage Trust стварылі складаную сыстэму юрыдычных структур і падстаўных асоб. Рахункі ўсё яшчэ знаходзяцца ў падпарадкаваньні Citigroup, але з прычыны ўведзеных супраць трасту санкцый кампанія ня можа разьмяркоўваць або прымаць грашовыя сродкі.
- Сулейман Керымаў — мільярдэр, двойчы абіраўся дэпутатам Дзярждумы Расеі, з 2008 году ён прадстаўнік Рэспублікі Дагестан у Савеце Фэдэрацыі. Forbes ацэньвае яго багацьце ў 10,7 млрд даляраў. У сакавіку 2022 году ён падпаў пад санкцыі ЭЗ. У сярэдзіне лістапада 2022 году ЗША ўвялі санкцыі супраць ягонае жонкі Фірузы, дачок Аміны і Гульнары, а таксама сына Саіда.
Форум