Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Куды коціцца сьвет». У чым фішка Канады і як яна збудаваная


Куды коціцца сьвет. Каляж.
Куды коціцца сьвет. Каляж.

Апошнія тыдні ў сьвеце багата гаварылі пра Канаду. А ўсё праз заявы новага амэрыканскага прэзыдэнта Дональда Трампа, што многія канадцы нібыта хацелі б, каб іх краіна стала 51-м штатам ЗША.

Канада, як і ЗША, — краіна Паўночнай Амэрыкі, яе насельніцтва — гэта пераважна імігранты або іх нашчадкі, асноўная мова — ангельская. На першы погляд, падабенстваў з ЗША даволі шмат. А як наконт таго, каб прыгледзецца больш пільна?

Госьця падкасту «Куды коціцца сьвет» — Вольга Яноўская. У Канадзе яна жыве ўжо 26 год, скончыла там школу, атрымала ступень бакаляўра ва Ўнівэрсытэце Таронта, дзе спэцыялізавалася на гісторыі, цывілізацыях Блізкага Ўсходу і археалёгіі. У SUNY Buffalo ў Нью-Ёрку Вольга атрымала ступень магістра ў галіне сацыякультурнай антрапалёгіі.

01:44 – галоўнае адрозьненьне Канады ад ЗША

06:28 – як канадцы ўспрынялі словы Дональда Трампа пра далучэньне Канады да ЗША

08:43 – што значыць быць канадцам

14:24 – ключавыя падзеі ў гісторыі Канады

18:28 – ці існуе канадзкі нацыяналізм

20:57 – як ідэя мультыкультуралізму адбіваецца на грамадзтве і палітыцы

24:33 – ці ёсьць у Канадзе антымігранцкія настроі

29:39 – пра розьніцу паміж ангельскамоўнай і франкамоўнай часткамі Канады

34:14 – пра адносіны дзяржавы да карэнных народаў Канады

42:11 – ці хочуць канадцы аб’яднацца з ЗША

«Куды коціцца сьвет». Дзе глядзець і слухаць

Гэта падкаст Радыё Свабода пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі.

Ён для тых, хто стаміўся ад навінаў, але хоча разумець сутнасьць працэсаў у сьвеце і тое, як яны ўплываюць на жыцьцё кожнага з нас. Мы ня будзем закранаць выключна беларускіх тэмаў.

Мы глядзім на сьвет праз прызму беларусаў. Нашыя госьці — беларусы з усяго сьвету, прызнаныя экспэрты ў сваіх галінах — аналізуюць глябальныя працэсы, якія вызначаюць нашую будучыню.

Мы размаўляем зь імі пра апошнія дасягненьні ў мэдыцыне, мірныя рэвалюцыі і вайсковыя перавароты, новыя тэхналёгіі, навуковыя адкрыцьці і культурныя фэномэны, якія мяняюць карціну сьвету.

Новыя выпускі падкасту выходзяць двойчы на месяц на YouTube-канале Свабода Premium і асноўных падкаст-плятформах.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт

Apple Podcasts

Spotify

Soundcloud

Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG