Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз прыпыніў бязьвізавы рэжым для афіцыйных асобаў Грузіі


Пратэсты ў Грузіі пасьля апошніх выбараў
Пратэсты ў Грузіі пасьля апошніх выбараў

Міністры замежных спраў краін Эўразьвязу 27 студзеня ўхвалілі рашэньне прыпыніць бязьвізавы рэжым для афіцыйных асобаў Грузіі, якія маюць дыпляматычныя пашпарты.

Пра гэта паведамілі агенцтву Reuters дзьве дыпляматычныя крыніцы.

Гэты крок зроблены ў адказ на жорсткае здушэньне пратэстаў супраць прыпыненьня эўраінтэграцыі Грузіі, якія праходзяць у краіне.

Кіраўнікі МЗС дзяржаваў Эўразьвязу яшчэ ў сьнежні 2024 году заклікалі Эўракамісію ўнесьці прапанову па гэтым пытаньні. Паведамляецца, што прынятае 27 студзеня рашэньне мае на мэце аказаць ціск на вядучых грузінскіх палітыкаў, не наносячы шкоды шараговым грамадзянам краіны.

  • У кастрычніку 2024 году кіроўная прарасейская партыя «Грузінская мара» абвясьціла пра перамогу на парлямэнцкіх выбарах у Грузіі. Грузінская апазыцыя не прызнае вынікаў гэтых выбараў і заяўляе пра фальсыфікацыі.
  • У лістападзе 2024 году заява грузінскага ўраду аб прыпыненьні да 2028 году перамоваў аб уступленьні Грузіі ў ЭЗ выклікала масавыя пратэсты, на якія ўлады адказалі рэпрэсіямі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG