«Да апошняга не хацела, але, паколькі ўжо пачалі тэлефанаваць рэпартэры, напішу сама. Мой муж, Тыгран Кеасаян, перажыў клінічную сьмерць і знаходзіцца ў коме. У яго, як шмат хто ведае, даўным-даўно вельмі хворае сэрца», — паведаміла Маргарыта Сіманьян у сваім Telegram-канале.
Паводле яе, два гады таму памёр ягоны старэйшы брат.
Telegram-канал «База» паведаміў, што Кеасаян трапіў у лякарню ў канцы сьнежня 2024 году. Лекары ацэньваюць ягоны стан як надзвычай цяжкі. Раней — у 2008 і 2010 гадах — ён перанёс два інфаркты.
У 2022 годзе, пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, супраць Тыграна Кеасаяна ўвялі пэрсанальныя санкцыі ЭЗ, Вялікая Брытанія, Канада і некаторыя іншыя краіны. У чэрвені 2022 году МЗС Казахстану ўключыла Кеасаяна ў сьпіс непажаданых асобаў.
Ва Ўкраіне яго занесьлі ў базу «Миротворець» за прапаганду «расейкага нацызму і фашызму, інфармацыйную падтрымку расейскага ваеннага ўварваньня і за саўдзел у злачынствах расейскай улады супраць Украіны і яе грамадзян».
Форум