Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Тэгеране прысудзіў 10 гадоў зьняволеньня былому журналісту Радыё Свабода Рэзу Валізадэ


Рэза Валізадэ
Рэза Валізадэ

Суд у Тэгеране прысудзіў 10 гадоў зьняволеньня былому журналісту мэдыякарпарацыі РСЭ/РС Рэзу Валізадэ. Яго абвінавацілі ў супрацоўніцтве з «варожым амэрыканскім урадам», паведамляе Іранская служба РС Радыё Фарда.

Па адбыцьці тэрміну Валізадэ, у якога, акрамя іранскага, ёсьць амэрыканскае грамадзянства, два гады ня зможа выяжджаць з краіны, жыць у Тэгеране і яго прыгарадах і далучацца да палітычных арганізацый, перадае Радыё Фарда.

Рэза Валізадэ пакінуў сваю працу ў якасьці супрацоўніка Радыё Фарда (служба вяшчаньня на фарсі РСЭ/РС) у лістападзе 2022 году пасьля 10 гадоў супрацоўніцтва і некаторы час заставаўся за мяжой.

У сваім апошнім пасьце на плятформе X ад 13 жніўня 2024 году Валізадэ паведаміў, што 16 сакавіка вярнуўся ў Тэгеран для сустрэчы зь сям’ёй. У кастрычніку стала вядома пра яго арышт. Нагодай паслужыла ягоная адмова супрацоўнічаць з выведкай і «Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі», прызнанай уладамі ЗША тэрарыстычнай арганізацыяй.

Дзярждэпартамэнт ЗША асудзіў затрыманьне Валізадэ, назваўшы яго несправядлівым і не адпаведным міжнародным прававым нормам. «Рэпартэры бязь межаў» і Камітэт абароны журналістаў заклікалі іранскія ўлады неадкладна вызваліць яго.

Вядома вялікая колькасьць выпадкаў арышту іранцаў з двайным грамадзянствам па абвінавачаньні ў розных злачынствах. У многіх канфіскавалі або заблякавалі маёмасьць. У некаторых выпадках чыніўся ціск на іхных родных у Іране, каб прымусіць тых, хто выехаў, вярнуцца ў краіну.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG