Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістцы Вользе Радзівонавай прысудзілі 4 гады пазбаўленьня волі


Вольга Радзівонава
Вольга Радзівонава

Раніцай 10 сьнежня судзьдзя Менскага гарадзкога суду Вера Галаўкова вынесла вырак журналістцы Вользе Радзівонавай — 4 гады пазбаўленьня волі з адбыцьцём пакараньня ў папраўчай калёніі агульнага рэжыму.

Журналістку, якую праваабаронцы прызналі палітычнай зьняволенай, абвінавацілі паводле чатырох крымінальных артыкулаў дыфамацыйнага характару.

Вольгу Радзівонаву абвінавацілі паводле:

  • чч. 1 і 2 арт. 367 КК («Паклёп у дачыненьні прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь»),
  • арт. 369–1 КК («Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь»),
  • ч. 1 арт. 130 КК («Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасьці або звады»),
  • ч. 1 арт. 368 КК («Абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь»).

Працэс у справе журналісткі распачаўся ў Менскім гарадзкім судзе 16 лістапада. Наступнае слуханьне прайшло 27 лістапада. А раніцай 10 сьнежня судзьдзя Вера Галаўкова агучыла абвінаваўчы вердыкт.

Вольгу Радзівонаву затрымалі 7 сакавіка 2024 году. Вядома, што падчас утрыманьня ў СІЗА № 1 яе накіроўвалі на псыхіятрычную экспэртызу ў лякарню ў Навінках.

Хворая маці Вольгі Радзівонавай, якой больш за 80 гадоў, мае патрэбу ў пастаянным доглядзе.

Вольга Радзівонава працавала да 2020 году ў Kyky.org, пераважна для рубрыкі «Боль», таксама супрацоўнічала ў якасьці фрылянсэркі зь беларускімі і замежнымі мэдыя.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG