Менскі гарадзкі суд 5 сьнежня пачынае разглядаць справу Аляксандра Куксы. Яго затрымалі ў лютым падчас рэйду ў справе «Кадравай рэзэрвы для новай Беларусі». 26 лютага зь ім апублікавалі відэа, якое звычайна запісваецца пад фізычным або маральным ціскам.
Цяпер яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці«) і ч. 1 арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак«), піша «Вясна».
Справу будзе разглядаць Жанна Брысіна.
14 лютага Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу супраць прадстаўнікоў і ўдзельнікаў ініцыятывы «Кадравая рэзэрва для Новай Беларусі», абвешчанай Аб’яднаным пераходным кабінэтам.
У жніўні ў гэтай справе асудзілі супрацоўніка Верхнядзьвінскага райвыканкаму Аляксея Кісялёва. Раней улады сьцьвярджалі, што агульная колькасьць падазраваных у справе складае 14 чалавек.
Форум