Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнтку ў Расеі прыгаварылі да ўмоўнага тэрміну за эратычныя малюнкі


Хэнтай, разьмешчаны ў сацсетцы VK (частка малюнку зарэтушаваная)
Хэнтай, разьмешчаны ў сацсетцы VK (частка малюнку зарэтушаваная)

Суд у Томску асудзіў студэнтку Губэрнатарскага каледжа культуры і мастацтваў да ўмоўнага зьняволеньня за публікацыю малюнкаў у стылі хэнтай — японскай эратычнай анімацыі.

Увагу на прысуд зьвярнула выданьне «Вёрстка».

Студэнтка-аніматарка вяла групу «ЎКантакце», куды выкладала свае малюнкі. На яе былі падпісаныя каля 130 чалавек. Яе аднагрупніца палічыла, што ілюстрацыі прапагандуюць ЛГБТ-адносіны (у Расеі такая прапаганда забароненая законам) і ўтрымліваюць парнаграфію. Яна данесла на студэнтку кіраўніцтву ВНУ, а потым у паліцыю. Перад гэтым яна натарыяльна засьведчыла выкладзеныя малюнкі.

Судовы працэс заняў восем месяцаў. Абвінавачаная заявіла, што раскаялася ў зробленым. У прысудзе пазначана, што студэнтка «ўсьвядоміла грамадзкую небясьпеку сваіх дзеяньняў, якая палягае ў падрыве грамадзкай маральнасьці, псыхічнага, маральнага разьвіцьця грамадзтва».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG