Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін падтрымаў пагадненьне паміж Беларусьсю і Расеяй аб узаемным выкананьні судовых рашэньняў


Прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін прыняў прапанову ўраду падпісаць зь Беларусьсю пагадненьне аб узаемным выкананьні судовых пастаноў.

Пра гэта паведамляе ТАСС.

Пагадненьне датычыцца судовых пастановаў, вынесеных па грамадзянскіх і крымінальных справах у частцы грамадзянскага пазову, які абавязвае даўжніка выплаціць ініцыятару пазову грошы, у тым ліку ў частцы дзяржаўнага мыта, а таксама іншых судовых і працэсуальных выдаткаў.

Судовыя пастановы адной краіны, якія падпадаюць пад пагадненьне, ня будуць патрабаваць адмысловай працэдуры прызнаньня ў іншай.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG