Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнтка Эўракамісіі аб рашэньні Грузіі прыпыніць эўраінтэграцыю: «Дзьверы ў ЭЗ адчыненыя»


Прэзыдэнтка Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен
Прэзыдэнтка Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен

У Тбілісі працягваюцца акцыі пратэсту пасьля таго, як прэм’ер-міністар Грузіі аб’явіў аб прыпыненьні перамоваў аб уступленьні ў ЭЗ.

Прэзыдэнтка Эўракамісіі Ўрзуля фон дэр Ляен пракамэнтавала рашэнне ўладаў Грузіі адмовіцца ад эўраінтэграцыі да канца 2028 года.

«Мы шкадуем аб адыходзе кіраўніцтва Грузіі ад ЭЗ і яго каштоўнасьцяў. Эўразьвяз падтрымлівае народ Грузіі і яго выбар эўрапейскай будучыні. Дзьверы ў ЭЗ застаюцца адчыненымі. Вяртаньне Грузіі на шлях ЭЗ знаходзіцца ў руках кіраўніцтва Грузіі», — напісала яна ў сацсетцы X.

Раней заяву аб сытуацыі ў Грузіі апублікавалі новы вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кая Калас і эўракамісар па пытаньнях пашырэньня Марта Кос.

Кая Калас заявіла, што нядаўнія рашэньні і крокі партыі «Грузінская мара» будуць мець «прамыя наступствы з боку Эўразьвязу».

«Мы асуджаем гвалт супраць пратэстоўцаў і засмучаныя сігналамі кіроўнай партыі аб тым, што яны не працягваюць шлях Грузіі ў ЭЗ і што краіна знаходзіцца на шляху дэмакратычнага адступленьня», — напісала Калас у сацсетцы X.

  • У Тбілісі трэція суткі працягваюцца акцыі пратэсту пасьля таго, як прэм’ер-міністар Грузіі аб’явіў аб прыпыненьні перамоваў аб уступленьні ў ЭЗ.
  • Увечары 29 лістапада ў шэрагу гарадоў Грузіі (у Батумі, Кутаісі, Зугдзідзі, Горы, Поці, Чхароцку) людзі выйшлі на пратэсты супраць прыпыненьня эўраінтэграцыі Грузіі.
  • 28 лістапада прэм’ер-міністар Грузіі і сябра кіроўнай «Грузінскай мары» Іраклій Кабахідзэ аб’явіў пра прыпыненьне перамоваў з Эўразьвязам і адмову ад яго грантаў да 2028 году.
  • Пры гэтым прэм’ер падкрэсьліў, што грузінскія ўлады застаюцца верныя сваёй мэце і краіна будзе гатовая да ўступленьня ў Эўразьвяз да 2030 году. Інтэграцыя краіны ў Эўразьвяз і NATO прапісаная ў грузінскай Канстытуцыі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG