Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі журналістку пакаралі турмой за супрацоўніцтва з замежнай арганізацыяй


Ніка Новак, архіўнае фота
Ніка Новак, архіўнае фота

Прэзыдэнт мэдыякарпарацыі «Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода» (RFE/RL) Стывэн Капус заклікаў расейскія ўлады неадкладна вызваліць журналістку Ніку Новак, якая супрацоўнічала з Радыё Свабода. Яе пакаралі 26 лістапада 4 гадамі турмы.

«Мы асуджаем несправядлівы прысуд журналістцы RFE/RL Ніцы Новак у Расеі, — гаворыцца ў заяве Капуса. — Гэтыя палітычна матываваныя абвінавачваньні накіраваныя на прыгнечаньне незалежных рэпартэраў і аказаньне на іх ціску. Мы заклікаем да неадкладнага вызваленьня Нікі і вяртаньні яе да сям’і».

У сібірскім горадзе Чыта суд пакараў журналістку Ніку Новак 4 гадамі пазбаўленьня волі, прызнаўшы яе вінаватай у «супрацоўніцтве з замежнай арганізацыяй на канфідэнцыйнай аснове», паведамляе праект Радыё Свабода «Сибирь.Реалии» са спасылкай на крыніцы, знаёмыя са справай.

Ніку Новак затрымалі ў 2023 годзе ў Маскве, але ўвосень 2024 году этапавалі ў Забайкальле, дзе суд праходзіў у закрытым рэжыме. Раней паведамлялася, што справа Новак мае грыф сакрэтнасьці, а дэталі працэсу і абвінавачаньні не выдаюцца.

Ніка Новак працавала ў выданьні ChitaMedia, пасьля была галоўным рэдактарам сайта Zab.ru. З 2021 году яна кіравала цэнтрам «Адораныя» ў Чыце, дзе праводзіліся музычныя і паэтычныя вечарыны. З 2022 году яна супрацоўнічала з Радыё Свабода як пазаштатны карэспандэнт.

Праект праваабарончай арганізацыі «Мэмарыял» «Падтрымка палітвязняў» прызнаў Ніку Новак палітычнай зьняволенай.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG