Як так сталася, што чалавек, які ўдзельнічаў і ў пратэстах супраць дыктатуры ў Беларусі, і ў вайне за Ўкраіну, ня змог знайсьці сабе бясьпечнага прытулку і ў выніку трапіў у Беларусь, дзе яму можа пагражаць нават сьмяротнае пакараньне?
Госьці «ПіКу Свабоды» — Вадзім Кабанчук, прадстаўнік у абароне і нацыянальнай бясьпецы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, былы намесьнік камандзіра палку Каліноўскага. А таксама кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак.
Кабанчук: Пра тое, што Васілю забаронены ўезд ва Ўкраіну, я даведаўся адносна нядаўна. Я хачу нагадаць, што Ўкраіна знаходзіцца ў стане вайны, жыве ў надзвычайных умовах, і пытаньнямі ўезду ці выезду займаюцца розныя службы. Мы знаходзіліся пад кіраўніцтвам УСУ, у рамках ГУРа, а забарону на ўезд ставіць іншае ведамства. Магчыма, была нейкая дыскаардынацыя. Я ня ведаю прычыны, па якой яму забаранілі ўезд ва Ўкраіну. З Украіны яго не дэпартавалі. Да мяне асабіста ён не зьвяртаўся.
Цалкам размову глядзіце ў відэафармаце на Youtube.
Пасьля затрыманьня Верамейчыка ў Віетнаме ягоныя сябры зьвярнуліся ў BySol па дапамогу. Гэты пацьвярджае кіраўнік фонду.
Стрыжак: Мы атрымалі інфармацыю пра затрыманьне Васіля ў першы ж дзень. Ад самага пачатку мы пачалі зьвязвацца з тымі людзьмі, якія могуць пракансультаваць у гэтым кірунку, ёсьць такія беларускія экспэрты па экстрадыцыі. Мы зьвязалі ўсіх, каго трэба, і сытуацыя тады не выглядала такой, якой яна ў выніку стала. Практыка па такіх справах звычайна іншая. Але зараз мы ўжо разумеем, што гэта была спэцапэрацыя па выцягваньні чалавека з-за мяжы. Іншых варыянтаў скласьціся не магло.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум