Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 19 лістапада: у Менску за ўдзел у пратэстах судзяць адразу чатыры сям’і


Пратэставая сымболіка ў Менску ў 2020 годзе. Ілюстрацыйнае фота
Пратэставая сымболіка ў Менску ў 2020 годзе. Ілюстрацыйнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.

У судзе Заводзкага раёну Менску 19 лістапада пачаўся суд над Ганнай, Іннай і Раманам Усманавымі, а таксама Кірылам Селязьнёвым. Іх абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак»). Судзьдзя — Дзьмітры Лукашэвіч.

Таксама сёньня ў судзе Фрунзэнскага раёну Менску разглядаюць справу паводле ч. 1 арт. 342 КК супраць Кацярыны і Ігара Грамовічаў. Працэс вядзе судзьдзя Тацяна Полулех, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».

21 лістапада пачнецца суд над Маркам Куніцкім і Ірынай Пратазанавай-Куніцкай у судзе Кастрычнікага раёну сталіцы. Разглядаць справу прызначылі судзьдзю Алену Жывіцу.

А 22 лістапада будуць судзіць сям’ю з трох чалавек: Ганну, Тацяну і Андрэя Вашчышыных. Працэс пройдзе ў судзе Фрунзэнскага раёну Менску. Судзьдзя — Юлія Крэпская.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG